Адкуль назва. Сеўрукі

У новай рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра вёску Сеўрукі.

BAR24 распачаў новую рубрыку «Адкуль назва». Каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку «Адкуль назва» вёска Сеўрукі.

Вёска Сеўрукі знаходзіцца зусім недалека ад Баранавічаў і належыць да Жамчужненскага сельскага савета.

Гэты населены пункт вядомы з канца 19 стагоддзя. Сёння ў Сеўруках жыве каля 475 чалавек.

Назва вёскі, згодна кароткаму тапанімічнаму слоўніку Жучкевіча, утварылася ад звычайнага чалавечага прозвішча – Сяўрук. І сапраўды, і ў самой вёсцы, і ў суседніх населеных пунктах ёсць жыхары, якія носяць такое прозвішча.

Між тым, у мовазнаўстве і гісторыі ввядомы такі тэрмін, як “сеўрукі”. Ім абазначалі нашчадкаў славянскіх плямёнаў, якія паходзілі з Паўночных зямель.

Больш за тое, гэты тэрмін можна сустрэць нават у тлумачальным слоўніку Даля, згодна якому “сяўрук” – гэта пануры, суровы і непрыступны чалавек.

Глядзіце таксама: Адкуль назва. Крошын

Адкуль назва. Альсевічы

Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Сакавік

Нелегальны мітынг, сходы рамеснікаў і эпідэмія тыфу. Агляд старых газет за люты 1934 года

Неизвестные Барановичи. Интендантская (железнодорожная) церковь

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Новая Мыш

Як сказаць па-беларуску «В тихом омуте черти водятся»?

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях