Адкуль назва. Крошын

У новай рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра аграгарадок Крошын.

BAR24 распачаў новую рубрыку «Адкуль назва». Каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку «Адкуль назва» некалі проста вёска, а зараз аграгарадок Крошын.

Вёска Крошын – адна са старэйшых у Баранавіцкім раёне. І адна з найвядомейшых. Бо менавіта тут нарадзіўся вядомы беларускі паэт Паўлюк Багрым.

Населены пункт вядомы яшчэ з 15 стагоддзя, калі вёска належыла князям Крашынскім.

Лічыцца, што менавіта ад гэтага прозвішча і пайшла назва вёскі.

Цікава, што раней населены пункт і называўся Крашынам, а не Крошынам.

Згодна некаторым крыніцам, літара А ў назве вёскі змянілася на О ўжо ў савецкія часы.

Назва Крошын, паводле беларускага прафесара-мовазнаўцы Аляксандара Рагалёва, азначае нешта, што належыць Крошы. Кроша ж – гэта верагодная мянушка чалавека, які меў мелкі і кволы склад цела.

Глядзіце таксама: Адкуль назва. Альсевічы

Як сказаць па-беларуску «В тихом омуте черти водятся»?

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Крашын

Год Дракона в истории Барановичей: зажегся Вечный огонь, автовокзал переехал в новое здание, открылась аптека-музей

Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе

Неизвестные Барановичи. Кино, которое снимали в нашем городе. Видео

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях