Адкуль назва. Альсевічы

У новай рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра вёску Альсевічы.

BAR24 распачынае новую рубрыку «Адкуль назва». Каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І распачне рубрыку «Адкуль назва» вёска Альсевічы.

Невялікая вёска Альсевічы знаходзіцца зусім недалёка ад Баранавічаў. І з’яўляецца амаль аднагодкам нашага горада.

Упершыню гэты населены пункт упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 1880-я гады як вёска Алісевічы Стваловіцкай вобласці Навагрудскага павета.

Калісьці гэта было даволі вялікае мястэчка, у якім налічвалася каля 550 жыхароў. Сёння ж, згодна апошняму перапісу насельніцтва 2019 года, у Альсевічах жыве ўсяго каля паўсотні чалавек.

Назва ў вёскі – гаворачая. Згодна кароткаму тапанімічнаму слоўніку Жучкевіча, яна паходзіць ад тэрміна «ольс», які азначае “альховы лес”. То бок, Альсевічы – гэта група людзей, якая жыве каля альховага лесу.

Дарэчы, баранавіцкія Альсевічы – не адзіныя ў Беларусі. У Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ёсць вёска з такой жа назвай.

Глядзіце таксама: Ахоўную зону зацвердзілі каля царквы ў в. Падгорная Баранавіцкага раёна

Барановичи: история на одном фото. Пальмы у гостиницы в 2007 году

Як сказаць па-беларуску «Два сапога – пара»?

Якія паштоўкі дасылалі на праваслаўнае Раство Хрыстова на пачатку ХХ стагоддзя

Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях