Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Сакавік

У новай рубрыцы «Каляндар» BAR24 раскажа пра галоўныя даты ў жыцці нашага горада.

У гісторыі кожнага горада (як і ў гісторыі краіны) ёсць шмат дат, звязаных з падзеямі і людзьмі, якія варта памятаць. Мы вырашылі скласці такі каляндар і кожны месяц расказваць вам пра самыя знакавыя моманты, што адбываліся ў Баранавічах і раёне.

1 сакавіка 1932 г.

Нарадзіўся Мікалай Уладзіміравіч Даменікан, Герой Сацыялістычнай працы. З 1961 па 1964 гады працаваў дырэктарам эксперыментальнай базы «Вольна-Чэрніхава», з 1965 года – 1-ым намеснікам начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1973 па 1991 гады з’яўляўся першым сакратаром Баранавіцкага райкама КПБ, з 1991 па 1995 год – старшынёй Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў. Яго імем названа адна з вуліц города Баранавічы.

3 сакавіка 1997 г.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 160 «Аб стварэнні ў горадзе Баранавічы сярэдняй спецыяльнай школы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», у горадзе з’явілася яшчэ адна навучальная ўстанова. Пазней школа стала каледжам. Аднак праіснаваў каледж нядоўга: 6 лютага 2004 года Савет Міністраў прыняў пастанову аб яго ліквідацыі.

4 сакавіка 1923 г.

Створаны Навагрудскі Пажарны саюз з цэнтрам у Баранавічах.

4 сакавіка 1942 г.

Расстрэл вязняў Баранавіцкага гета.

каляндар
Так званы «Зялёны мост». Фота bar24
зеленый мост, табличка
Памятная шыльда

У 1942 годзе каля «Зялёнага маста» (цяпер гэта месца ў раёне вуліцы Прамысловая) фашысты расстралялі 3400 вязняў Баранавіцкага гета.

5 сакавіка 1930 г.

Па рэскрыпце Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы адбылося вызначэнне выразнай мяжы горада Баранавічы. Пасля вызначэння межаў быў створаны план горада.

7 сакавіка 2008 г.

Закладзены першы камень у падмурак будучага будынка сярэдняй школы-дзіцячага сада ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна.

8 сакавіка 1956 г.

Вёска Хрэсты ўвайшла ў склад горада Баранавічы па ўказе Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

8 сакавіка 2002 г.

Першы беларускі аўтобус-«гармонік» МАЗ-105 (75-09) выйшаў на маршруты горада Баранавічы. Гэты аўтобус стаў першым у горадзе, які атрымаў у пачатку 2004 г. аўтаінфарматар. Спачатку голас быў жаночым потым, калі пачалася ўстаноўка інфарматараў на ўсе аўтобусы, голас быў заменены на мужчынскі.

9 сакавіка 2016 г.

У Баранавічах на базе цэнтральнай паліклінікі пачаў працу першы на Берасцейшчыне міжраённы кардыялагічны цэнтр. Тут устанавілі сучаснае абсталяванне, адкрылі ангіяграфічны кабінет.

11 сакавіка 1997 г.

Рашэннем гарвыканкама №343 імя Уладзіміра Карвата, першага Героя Беларусі было ўвекавечана ў назве аднаго з двух бульвараў Паўночнага мікрараёна г. Баранавічы.

каляндар
Бульвар Карвата ў Паўночным мікрараёне, 1980-я гады

11 сакавіка 2018 г.

Выхаванец баранавіцкай школы бокса Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA). Ён перамог на рынгу амерыканскага Сан-Антоніа кубінца Рансеса Бартэлемі.

13 сакавіка 1905 г.

У Баранавічах баставалі 40 шаўцоў (на рус. сапожников), якія патрабавалі павелічэння заработнай платы.

14 сакавіка 1962 г.

Вёска Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна была ўключана ў тэрыторыю горада Баранавічы.

14 сакавіка (па іншым данным 17 сакавіка) 1928 г.

У вёсцы Пагулянка Баранавіцкага раёна нарадзіўся Багуслаў Багдановіч Вільчкоўскі, Герой Сацыялістычнай працы, у 1959-1964 гадах старшыня калгаса «Іскра» Баранавіцкага раёна. У лістападзе 1964 г. падчас выступу на партыйным сходзе ў памяшканні праўлення калгаса Багуслаў Вільчкоўскі быў забіты. Злачынец стрэліў з вуліцы праз акно.

Гэта было надзвычайнае здарэнне не толькі рэспубліканскага, але і ўсесаюзнага маштабу. Забойцу ўстанавілі і прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. Імем Вільчкоўскага названа вуліца ў Баранавічах.

14 сакавіка 1974 г.

Увод у эксплуатацыю Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній, рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства Беларускай чыгункі.

Завод аўтаматычных ліній у Баранавічах
Будаўніцтва завода аўтаматычных ліній у Баранавічах. 1971 год. Фотаздымак: 1871.by

18 сакавіка 1921 г.

Быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і РСФСР. Горад Баранавічы становіцца часткай Польскай Рэспублікі.

18 сакавіка 1947 г.

Быў падпісаны Пратакол №140 гарвыканкама «аб ліквідацыі могілак, размешчаных у цэнтры горада і аб парадку зносу надмагільных помнікаў». Згодна з дакументам, на могілках, размешчаных у цэнтры горада паміж вуліцамі Савецкая — Міцкевіча — Пажарная прадугледжана пабудаваць дзяржаўны шматпавярховы будынак, часткова пашырыць плошчу Перамогі і зрабіць сквер супраць галоўнага ўваходу кінатэатра. Будаўніцтва якога заканчваецца.

У пратаколе адзначаецца, што могілкі былі закрыты ў 1915 г. На працягу 32 гадоў тэрыторыя бяздзейнічае, надмагільныя помнікі, надмагіллі, агароджы за гэты час прыйшлі ў непрыдатнасць і ніякай каштоўнасці не ўяўляюць за выключэннем некаторых магіл рускіх воінаў, якія загінулі ў вайну 1914-1918 гг., і невялікай даволі ветхай дзеючай царквы Аляксандра Неўскага.

18 сакавіка 1981 г.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета за паспяховае выкананне заданняў дзясятай пяцігодкі па павелічэнні вытворчасці баваўняных тканін і дасягненні высокай прадукцыйнасці працы калектыў Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання  быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

18 сакавіка 1985 г.

Пасёлак Жамчужны Баранавіцкага раёна набыў статус цэнтра сельскага савета.

Жамчужны быў створаны ў 1982 годзе як пасёлак двух буйных сельгаспрадпрыемстваў – птушкафабрыкі «Дружба» і свінагадоўчага комплексу «Усходні». Першапачаткова ўваходзіў у склад Навамышскага сельсавета.

20 сакавіка 1981 г.

У адпаведнасці з загадам №108 па Міністэрству сельскай гаспадаркі БССР РУПСП Птушкафабрыка «Дружба» было арганізавана як бройлерная птушкафабрыка «Дружба», хоць будаўніцтва прадпрыемства было пачата ў красавіку 1979 года і цалкам завяршылася да канца 1980-га.

Будаўніцтва птушкафабрыкі “Дружба”. 1980 год. Каляндар
Будаўніцтва птушкафабрыкі “Дружба”. 1980 год. Фотаздымак: ptushka.by

23 сакавіка 1997 г.

Лічыцца днём народзінаў узорнага тэатра-студыі «Паралель». Гісторыя калектыву пачыналася ў школе №7 г. Баранавічы, дзе быў створаны тэатральны гурток. А з 2000 г. тэатр-студыя знаходзіцца ў Палацы дзіцячай творчасці. З 2011 года калектыў пачаў арганізоўваць фестываль «Паралельныя міры».

27 сакавіка 2020 г.

Рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама №730 «Аб перайменаванні прыпыначных пунктаў транспарту агульнага карыстання ў горадзе Баранавічы».

Згодна з дакументам прыпыначны пункт «Чыгуначная бальніца», размешчаны на вул. Слонімская шаша, будзе перайменаваны на «Слонімская шаша», прыпынак «Завод жалезабетонных вырабаў» на вул. Кірава – на «Вуліца Кірава», «Дом школьніка» на вул. Савецкай – на «Палац дзіцячай творчасці», «Крама «Златка»» на вул. Жукава – на «Свяцілаўскае возера».

28 сакавіка 1989 г.

У адпаведнасці з праграмай абласнога ўпраўлення культуры па пашырэнні сеткі культурна-асветніцкіх устаноў Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне №165 аб адкрыцці дзіцячай мастацкай школы.

30 сакавіка 1963 г.

Саўмін БССР зацвердзіў выбар прамысловай пляцоўкі на паўночна-ўсходняй ускраіне горада Баранавічы (плошчай 20,7 га) пад будаўніцтва камбіната жалезабетонных канструкцый.

Камбінат жалезабетонных канструкцый.
Камбінат жалезабетонных канструкцый. 1968 год. На прадпрыемстве пачаўся выпуск прадукцыі. Фотаздымак: 1871.by

Увод у эксплуатацыю першай чаргі камбіната адбыўся 8 лютага 1968 года. Цалкам камбінат быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1969 годзе.

30 сакавіка 2005 г.

Баранавіцкі гарсавет дэпутатаў праняў рашэнне аб ліквідацыі двух дашкольных устаноў – дзіцячага садка №18 (вул. Касманаўтаў) і дзіцячага садка №31 (вул. Брэсцкая, 159).

Глядзіце таксама: Нелегальны мітынг, сходы рамеснікаў і эпідэмія тыфу. Агляд старых газет за люты 1934 года

Что изменится с 1 марта для жителей Барановичей и всех белорусов

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Новая Мыш

Год Дракона в истории Барановичей: зажегся Вечный огонь, автовокзал переехал в новое здание, открылась аптека-музей

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях