Ахоўную зону зацвердзілі каля сядзібы ў в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна

Для гісторыка-культурнай каштоўнасці ў в. Ястрамбель, пабудаванай ў 1897 годзе, вызначаны ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом» у в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна завцерджаны пастановай Міністэрства культуры № 28 ад 25 сакавіка 2024 года. Яго апублікавалі 25 красавіка на Націянальным прававым партале.

«Сядзібны дом» у в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2». Ён ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000733.

Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе ахоўная зона. Зона рэгулявання забудовы, а таксама зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

  • ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
  • ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая прыводзіць да змены гістарычнага выгляду аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.
Ястрамбель
Сядзібны дом у вёсцы Ястрамбель. Ахоўная зона

Чым выбітны сядзібны дом у вёсцы Ястрамбель

Мураваны палац у вёсцы Ястрамбель быў пабудаваны ў 1897 годзе. Ён з’яўляецца часткай сядзібна-паркавага комплекса Катлубаяў, у які акрамя палаца ўваходзілі парк, капліца, бровар, стайня, вазоўня і іншыя гаспадарчыя аб’екты.

Палац мае цікавую архітэктуру. Ён пабудаваны ў форме асіметрычнага ступеньчатага збудавання, аснову якога складае двухпавярховы прамавугольны будынак.

У палацы 18 пакояў. У лепшыя часы будынак быў багата дэкарыраваны карнізамі, калонамі і іншымі мастацкімі элементамі.

Калі апошняга гаспадара палаца з рода Катлубаеў у 1917 годзе арыштавалі, будынак разрабавалі. У савецкія часы у былой сядзібе быў дзіцячы дом, затым школа-інтэрнат.

Будынак не аднойчы спрабавалі аднавіць, але дагэтуль ён стаіць у заняпадзе.

Глядзіце таксама: Поехали! Усадьба Котлубаев под Барановичами

КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Гарадзішча

Адкуль назва. Цяплівады

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях