Адкуль назва. Цяплівады

У новай рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра вёску Цяплівады.

BAR24 распачаў новую рубрыку «Адкуль назва». Каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку «Адкуль назва» вёска Цяплівады.

Цяплівады – гэта невялікая вёсачка ў Баранавіцкім раёне. На мапах пачатку 1900-х гадоў значылася як фальварак Цеплівода Навамышскай воласці Наваградскага павета. І на той момант у вёсцы было каля сямі дзясяткаў жыхароў.

Сёння ж у Цяплівадах амаль ніхто не жыве. Па дадзеных Баранавіцкага райвыканкама на 1 студзеня 2023 года, у вёсцы было ўсяго два жыхары.

Што ж датычыцца паходжання назвы населенага пункта, то мовазнаўцы ставяць Цяплівады ў адзін рад з такімі беларускімі вёскамі, як Цяплень, Цяплуха, Цёплыя, Цеплюкі, Цеплякі.

Па меркаванні навукоўцаў, ўсе гэтыя назвы з’яўляюцца назвамі-характарыстыкамі мясцовасці з адталымі грунтамі зімой ці мясцінамі, якія добра выграваюцца сонцам.

Глядзіце таксама: Адкуль назва. Сеўрукі

Адкуль назва. Крошын

Як сказаць па-беларуску «Делать из мухи слона»?

Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Цэнтральны вакзал ў 1880-я гады

Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Красавік

Галодныя смерці, махлярства і пратэсты жыдоў. Агляд старых газет за сакавік 1934 года

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Сталовічы

Неизвестные Барановичи. Кинотеатр «Искра»

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях