ТОП-10 нямецкіх слоў у беларускай мове

Карыстаючыся мовай, мы рэдка думаем, пра тое, адкуль паходзіць здаецца роднае і знаёмае з дзяцінства слова. BAR24.BY склаў 10 слоў, якія прыйшлі ў беларускую мову з Германіі.

Германізмы – запазычанні з нямецкай мовы. Спецыялісты кажуць, што колькасць такіх слоў у сучаснай беларускай мове – не меней за тысячу. Германізмы траплялі ў беларускую мову, пачынаючы ўжо з ХІІІ-ХІV стагоддзяў. Гэта перыяд, калі развіваліся актыўныя гандлёвыя стасункі паміж паўночнымі гарадамі Беларусі і насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага.

Хацелася б адзначыць, што нягледзячы на блізкасць беларускай мовы з рускай, працэнт нямецкіх запазычанняў у апошняй значна ніжэйшы.

Мытня

Першым задакументаваным нямецкім словам у мове, якое потым стала беларускай, з’яўляецца «мыто» ў значэнні «пошліна». Яго можна сустрэць у дагаворнай грамаце 1229 года смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам. У сучасная беларускай мове маем словы ад гэтага кораня: «мытня», «мытны».

Дах

Беларускі дах паходзіць ад нямецкага слова das Dach. Тое слова ўтворана ад дзеяслова decken – накрываць. У розных старажытных летапісах ВКЛ слова дах сустракаецца вельмі часта.

Цукар

Яшчэ адно вельмі папулярнае і салодкае слова мае нямецкі адпаведнік der Zucker. Відаць беларусам жыццё саладзілі купцы, якія прывозілі цукар з Караляўца (сучасны Калінінград).

Кошт

Гэтае слова паходзіць ад нямецкага kosten — каштаваць. Купцы, якія вазілі тавары па Нёмана з Прусіі і назад відаць таксама прывезлі і «кошт» на нашыя землі.

Гандаль

Яшчэ адно слова ад старажытных бізнесменаў – der Handel (гандаль) і handenl (дзейнічаць). Прычына, напэўна, у тым, што гандаль з’яўляўся прафесійным заняткам купцоў, якія прыязджалі з Германіі на беларускія землі.

Фарба

Слова farbe некалі спадабалася відаць нашым продкам. І яно дасюль ззяе і размалёўвае нашае жыццё і наваколле.

Пэндзаль

Калі ты купіў у купцоў нямецкую фарбу, дык відаць даводзілася купляць і «pinsel». Бізнес ёсць бізнес.

Агурок

Нямецкае слова gurke таксама трывала ўвайшло ў беларускі лексікон і дасюль расце на градах і ў парніках.

Шпацыраваць

Гэта слова спадарожніка – Spazieren. Калі не было цягнікоў і самалётаў, мала хто мог дазволіць сабе падарожжы на курорты і акіяны. Затое запрасіць дзяўчыну на шпацыр па ваколіцах мястэчка, было прыемна і амаль бяспечна.

Шынка

На свята беларусы калолі кабанчыка і рыхтавалі з яго розныя смачныя стравы. Слова «шынка» так трывала ўвайшло у беларускі быт, што мала хто здагадаецца, пра нямецкі адпаведнік – Schinken.

Адзнаым, што нямецкія карані маюць яшчэ шмат іншых ловаў, такіх як шуфлядка, рахунак, труна, хабар, гармідар, малюнак, ланцуг, абцас, махляр, кафля.

Чытайце таксама: Кете Кольвиц – бесстрашная женщина и великая художница

Фильмы на немецком, ставшие лауреатами премии «Оскар»

Молчавшие родители и разъяренные дети. Вышел русский перевод книги, как Германия пережила послевоенное десятилетие

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях