Адвент у каталікоў пачынаецца 1 снежня. Што гэта за час і як правільна яго правесці

Асаблівы перыяд доўжыцца прыкладна чатыры тыдні.

Адвэнт — гэта асаблівы час перад Калядамі. Ён пачынаецца з чацвёртай нядзелі да Каляд (у прамежку з 27 лістапада па 3 снежня), а заканчваецца 24 снежня. Сёлета гэты дзень выпаў на 1 снежня.

Назву перадкаляднаму перыяду дало лацінскае слова adventus — «прышэсце». Гэта значыць, час чакання прышэсця Хрыста.

Традыцыя рыхтавацца і ўрачыста чакаць Каляды ўзнікла ў хрысціян у глыбокай старажытнасці. Ужо ў 380 годзе Сарагоскі Сабор усталяваў асаблівыя правілы наведвання набажэнстваў з 17 снежня і да Раства. А першая пісьмовая ўзгадка Адвента адносіцца да 524 года. Тады забаранілі вяселлі на працягу месяца да Раства.

Адвент дзеліцца на два каляндарныя этапы:

  • першы — ад першай нядзелі да 16 снежня, — які прысвечаны разважанням пра будучае Другое прышэсце Ісуса Хрыста;
  • другі — ад 17 да 24 снежня, — які з’яўляецца непасрэднай падрыхтоўкай да святкавання Раства Хрыстовага і прысвечаны ўспаміну першага прышэсця Ісуса Хрыста ў свет.

Адвент-каляндар і калядны вянок. Крыху пра традыцыі Адвенту

Адвент-каляндар з’явіўся ў канцы мінулага стагоддзя. Яго прыдумала немка фраў Ланг для свайго сына. Яна імкнулася зрабіць чаканне Каляд больш цікавым. Найбольш звыклай формай календара Адвенту з’яўляецца скрыначка з адкрыванымі акенцамі па ліку дзён Адвенту. Скрынка часта змяшчае зробленыя з шакаладу фігуркі. Такія наборы можна набыць у краме. Але вялікую радасць дастаўляюць календары, зробленыя сваімі рукамі. А шакаладкі ў акенцах лепш замяніць альбо вершамі са Святога Пісання, альбо малюнкамі, альбо спісам добрых спраў, якія варта было б у гэты дзень здзейсніць. Так што звыклая форма календара зусім не з’яўляецца адзінай.

Дарэчы, сёння ў продажы ёсць не толькі календары з ласункамі. Можна сутрэць такія рэчы з касметыкай або іншай прыемнай драбязой.

У Баранавічах адвент-календары таксама прадаюцца. У гарадскіх крамах bar24.by знайшоў варыянты з ласункамі і заданнямі. Былі і такія календары, якія можна запоўніць самастойна.

Яшчэ адна вядомая традыцыя Адвенту, якая зараз распаўсюдзілася па ўсім свеце, — гэта святочны вянок. Традыцыйны вянок робяць з яловых галін. Іх сплятаюць у круг, у які ўстаўляюць чатыры свечкі. Кожная з гэтых свечак мае свой сімвалічны духоўны сэнс і запальваецца ў адпаведную нядзелю.

Першая свечка называецца Свечка прароцтваў. У гэты дзень у царкве і ў дамах вернікаў чытаюцца прароцтвы аб нараджэнні Месіі. У другую нядзелю запальваюць і першую свечку, і другую, якая называецца Віфлеемская свечка. Яна сімвалізуе прыход на зямлю Збавіцеля. У трэцюю нядзелю запальваюць першыя дзве свечкі, а таксама трэцюю. Яна называецца Свечка пастухоў і сімвалізуе нараджэнне Госпада ў сэрцы чалавека праз веру ў святое Божае Слова. У чацвёртую нядзелю гараць першыя тры свечкі і да іх далучаецца апошняя. Гэта Анёльская свечка, якая сімвалізуе другое прышэсце Збавіцеля ў славе са святымі анёламі. Так, у апошнюю нядзелю Адвента гараць усе свечкі, сімвалізуючы хуткі надыход Каляд.

Што яшчэ робяць падчас Адвенту

  • Пякуць штолены і печыва, а таксама дораць іх і ядуць.
  • Дамы, садкі і цэнтры гарадоў святочна ўпрыгожваюцца казачнымі агнямі.
  • Дзеці (і некаторыя дарослыя таксама) слухаюць калядныя гімны, пішуць спісы жаданняў і з нецярпеннем чакаюць калядных падарункаў.
  • Калегі і сябры ладзяць урачыстую вячэру.
  • Людзі ўпрыгожваюць ялінкі, рыхтуюць падарункі блізкім, падпісваюць святочныя паштоўкі.

Крыніцы: calend.ruaussiedlerbote.de, sputnik.by.

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях