Як сказаць па-беларуску «Вагон и маленькая тележка»?
У рубрыцы "Як сказаць па-беларуску" шукаем беларускія адпаведнікі рускім крылатым выразам, прыказкам і прымаўкам.
А вы ведаеце, як сказаць па-беларуску «Два сапога – пара», «До свадьбы заживет» ці «Долг платежом красен»? Канешне, заўсёды можна зрабіць даслоўны пераклад. Але ў беларускай мове ёсць свае адпаведнікі вядомым рускім выразам.
Аб іх BAR24 будзе расказваць у стаўшай ужо традыцыйнай рубрыцы «Як сказаць па-беларуску».
Сёння мы распавядзём пра ўстойлівы выраз «вагон и маленькая тележка». Гэты фразеалагізм ужываюць, калі хочуць сказаць, што нечага так шмат, што няма куды дзяваць.
У выраза «Вагон и маленькая тележка» цікавая гісторыя. Слова «вагон» увайшло ў гэты выраз толькі напачатку ХХ стагоддзя. Да гэтага казалі «воз и маленькая тележка».
На зары стварэння чыгункі першай цягавай сілай быў «паравоз» – пара + воз». «Воз», выраблены з металу, ставіўся на колы вузкакалейнага металічнага палатна. Каб гэты «воз» ехаў, у ім працаваў паравы рухавік. Для яго працы былі патрэбныя вада і паліва. Каб забяспечыць рухавік і тым, і іншым, да «воза» чаплялі каляску з запасам вады і вугалю ці дроў. Каляска была меншая за «воз» і называлася «тэндар». Адсюль і пайшоў выраз, у якім «воз» азначаў вялікую колькасць нечага, а «тележка» ўзмацняла значэнне, кажучы, што нечага не проста шмат, а вельмі шмат.
У беларускай мове мы знайшлі чатыры адпаведнікі гэтаму фразеалагізму. Вось яны.
Глядзіце таксама: Распачынаем акцыю «Вёсачка майго дзяцінства»
Як сказаць па-беларуску «Дойти до ручки»?
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.
Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot