Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Крама «Галактыка» у 2003 годзе

Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі. BAR24 працягвае знаёміць вас з гісторыяй горада.

Пасля распаду СССР у Беларусь хлынула хваля замежных і некалі дэфіцытных тавараў. Спачатку купіць іх можна было толькі на кірмашах. У 1990-я там прадавалася ўсё – ад вопраткі да тэлевізараў і відэамагнітафонаў. Пазней прадпрымальнікі пачалі абустройваць свае гандлёвыя кропкі. На кірмашах па вул. Чарнышэўскага і «Пятачку» сталі з’яўляцца кіёскі рознага выгляду і памераў. Але выбар там быў не вельмі вялікі.

Адной з першых крамаў, дзе можна было набыць разнастайную тэхніку – ад радыётэлефона да пыласоса і тэлевізара – была «Галактыка» на вуліцы Камсамольскай. Сюды прязджалі людзі з усяго горада і раёна. Вельмі доўга ў Баранавічы па нейкіх прычынах не прыходзілі вялікія гандлёвыя сеткі электратэхнікі, што спрыяла шалёнай папулярнасці гэтай гандлёвай кропкі.

галактика галактыка крама Баранавічы Барановичи гісторыя
Крама «Галактыка» на вуліцы Камсамольскай у 2003 годзе. Фота з архіва BAR24.BY

Аднак, пасля таго, як у 2009 годзе ў горадзе адчыніўся «5 элемент», а ў 2012 – «Электрасіла», зорка «Галактыкі» закацілася. Праз пэўны час крама пераехала ў будынак на рагу вуліцы Савецкай і бульвара Штакераў, дзе існуе і цяпер. Але гандлюе яна з большага ўжо іншымі таварамі.

Калі ў вашым сямейным архіве ёсць цікавыя здымкі, дашліце іх нам. Гэта можна зрабіць праз тэлеграм-бот: @bar24_bot ці на электронную пошту news@bar24.by .

Чытайце таксама: Уладзімір Караткевіч на плошчы Леніна ў 1963 годзе

Гандаль на гарадскім кірмашы ў 2003 годзе

Больш за 3500 боепрыпасаў знайшлі на агародзе ў 2008 годзе

Будынак Грамадскага схода ў 1910-х

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях