Як сказаць па-беларуску «Дойти до ручки»?
У рубрыцы "Як сказаць па-беларуску" шукаем беларускія адпаведнікі рускім крылатым выразам, прыказкам і прымаўкам.
А вы ведаеце, як сказаць па-беларуску «Два сапога – пара», «До свадьбы заживет» ці «Долг платежом красен»? Канешне, заўсёды можна зрабіць даслоўны пераклад. Але ў беларускай мове ёсць свае адпаведнікі вядомым рускім выразам.
Аб іх BAR24 будзе расказваць у стаўшай ужо традыцыйнай рубрыцы «Як сказаць па-беларуску».
Сёння мы распавядзём пра ўстойлівы выраз «Дойти до ручки». Гэты фразеалагізм ужываюць, калі хочуць сказаць, што чалавек зусім апусціўся, страціў чалавечае аблічча. Ці дайшоў да апошняй ступені адчаю.
У выраза «Дойти до ручки» цікавая гісторыя. Кажуць, «ручкай» называлі частку такога рускага традыцыйнага хлебабулачнага вырабу, як калач. Калачы прадавалі на вуліцы і елі, трымаючы за гэтую «ручку». Багатыя людзі грэбавалі есці ручку і выкідалі яе. А беднякі з’ядалі калач разам з ручкай.
У беларускай мове мы знайшлі шэсць адпаведнікаў гэтаму фразеалагізму. Самы вядомы з іх: «На нішто сысці (з’ехаць)».
Глядзіце таксама: Як сказаць па-беларуску «Когда рак на горе свистнет»?
Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Будаўніцтва Пакроўскага сабора ў 1931 годзе
Крывавае вяселле і новая школа. Агляд старых газет за верасень 1934 года
Неизвестные Барановичи. Городской аэродром, с которого самолеты летали по всей Беларуси
КРАЯвіды. Што паглядзець у маёнтку Паўлінава
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.
Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot