Адкуль назва. Паўлінава
У рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра вёску Паўлінава.
BAR24 распачаў рубрыку «Адкуль назва», каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку вёска Паўлінава, якая знаходзіцца прыкладна ў 20 км ад Баранавічаў.
Вёска Паўлінава вядома, перш за ўсё, дзякуючы палацава-паркаваму ансамблю Бохвіцаў, будынкі якога захаваліся да нашых часоў. І які ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Паўлінава сугучнае з назвай птушкі паўлін. Таму камусьці можа падацца, што і ўтварылася назва вёскі ад назвы птушкі. Але гэта не так.
У кароткім тапанімічным слоўніку Жучкевіча гаворыцца, што назвы беларускіх вёсак кшталту Паўлінава, Паўлаўцы, Паўлюкі і ішн. паходзяць ад мужчынскага імя Павел. І прозвішчаў, утвораных ад яго.
Але гісторыкі сцвярджаюць, што наша Паўлінава ўтварылася ад жаночага імя Паўліна. Так звалі жонку вядомага беларускага дзеяча, пісьменніка і філосафа Фалер’яна Бохвіца. Кажуць, Фалер’ян, набыўшы маёнтак, які некалі належаў іншым шляхціцам і меў іншую назву, вырашыў яго перайменаваць. І даў яму назву Паўлінава ў гонар сваёй жонкі Паўліны.
Але ёсць таксама версія, што назву Паўлінаву ўсё ж-такі даў не сам Фалер’ян, а яго сын, Ян Отан Бохвіц. Маўляў, адну сваю сядзібу ён назваў у гонар бацькі: Фалер’янава, а другую – у гонар маці: Паўлінава.
Гладзіце таксама: КРАЯвіды. Што паглядзець у маёнтку Паўлінава
Неизвестные Барановичи. Городской аэродром, с которого самолеты летали по всей Беларуси
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.
Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot