Тэст. Што вы ведаеце пра Дажынкі?

Пасля заканчэнне жніва нашы продкі святкавалі Дажынкі. А вы ведаеце традыцыі і абрады гэтага свята? Прайдзіце наш тэст і праверце.

Нягледзячы на тое, што сялянам на палях сёння дапамагаюць трактары і камбайны, у Беларусі захаваліся песні, танцы і абрады, якімі і цяпер у некаторых вёсках адзначаюць Дажынкі. На аснове кніг вядомага беларускага этнографа-даследчыка Янкі Крука BAR24 падрыхтаваў для вас тэст пра традыцыі і абрады, звязаныя з гэтым святам. Як пройдзеце, абавязкова падзяліцеся вынікам у сацыяльных сетках.

Што такое Дажынкі?

тэст freepik.com
Верно! Неверно!

Дажынкі – гэта свята сканчэння жніва на палях.

Які абрад праводзілі з гаспадаром поля, дзе жалі, ў апошні дзень жніва?

pixabay.com
Верно! Неверно!

Гаспадара на полі абмывалі вадой. Лічылася, што такім чынам праводзілася ачышчэнне, загартоўваліся яго сілы на наступны год.

Для якога абрада на полі пакідалі нязжатымі некалькі каласкоў?

тэст etna.by
Верно! Неверно!

Для абрада «завівання барады». Лічылася, што дух поля хаваецца ў апошнім нязжатым снапку. «Бараду» упрыгожвалі, абвязвалі поясам, абкладвалі кветкамі. Пад сцеблі альбо побач з імі клалі хлеб з соллю, яйкі.

Скончыўшы жніво, дзяўчаты абіралі паміж сабою Багіню. Якую ролю яна выконвала?

freepik.com
Верно! Неверно!

Багіню «каранавалі» вянком, давалі ў рукі апошні зжаты сноп, які яна несла да хаты гаспадара поля. Багіня ўзначальвала шэсце, да якога, акрамя дзяўчат, далучаліся замужнія і старыя жнеі.

Куды ў хаце ставілі дажыначны (дажынкавы) сноп?

тэст pixabay.com
Верно! Неверно!

Дажыначны сноп размяшчалі на покуці – ставілі ў ганаровы (чырвоны) кут. Яго захоўвалі ўсю зіму. Збожжа з гэтага снапа выкарыстоўвалі ў сямейных абрадах.

Чым адорваў гаспадар Багіню?

freepik.com
Верно! Неверно!

Гаспадар забіраў у Багіні дажыначны сноп і дарыў ей пшанічны хлеб.

Што за «бабу» садзілі на ўскраіне поля жнеі пасля заканчэння жніва?

тэст sb.by
Верно! Неверно!

У некаторых регіёнах Беларусі апошні дажыначны сноп апраналі ў хустку, жаночую сарочку і звалі яго «бабай». Жнеі ставілі «бабу» на ўскрайку поля, садзіліся вакол і ладзілі застолле.

На што варажылі падчас Дажынак?

freepik.com
Верно! Неверно!

Варажылі на суджанага. Дзяўчаты садзіліся вакол «барады» і глядзелі, да каго і хто адтуль выпаўзе. Калі чарвячок, лічылася, што муж будзе багаты. Калі маленькі жучок – муж будзе бедны. А калі павучок, то ісці дзяўчыне замуж за ўдаўца.

Тэст. Што вы ведаеце пра Дажынкі?
Спецыяліст па святах
Вы добра ведаеце, як нашы продкі адзначалі Дажынкі. А «бараду» з каласоў зробіце не горш, чым ваша прабабуля.
Тутэйшы
Нядрэнны вынік. Некаторыя з традыцый і абрадаў гэтага свята вы добра ведаеце. Мабыць, часта бывалі ў вёсцы і бачылі, як праходзяць Дажынкі.
Не мясцовы
Вы ведаеце, што ёсць свята Дажынкі. І на гэтым усё. Вы альбо не мясцовы, альбо вас зусім не цікавяць традыцыі і родная культура.

 

Спадабалася? На нашым сайце вы можаце знайсці яшчэ многа тэстаў на розныя тэмы.

Глядзіце таксама: Тэст. Ці ведаеце вы абрады беларускага вяселля?

Тест. Насколько внимательно вы смотрели фильм «Гостья из будущего»?

Тэст. У якія прыкметы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, верылі нашы бабулі і прабабулі

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях