Як сказаць па-беларуску «Когда рак на горе свистнет»?

У рубрыцы "Як сказаць па-беларуску" шукаем беларускія адпаведнікі рускім крылатым выразам, прыказкам і прымаўкам.

А вы ведаеце, як сказаць па-беларуску «Два сапога – пара», «До свадьбы заживет» ці «Долг платежом красен»? Канешне, заўсёды можна зрабіць даслоўны пераклад. Але ў беларускай мове ёсць свае адпаведнікі вядомым рускім выразам.

Аб іх BAR24 будзе расказваць у стаўшай ужо традыцыйнай рубрыцы «Як сказаць па-беларуску».

Сёння мы распавядзём пра ўстойлівы выраз «Когда рак на горе свистнет».

Выраз «Калі рак на гары свісне» ужываюць, калі не могуць даць пэўны адказ на нейкае пытанне. Ці не хочуць называць дакладныя тэрміны выканання. Калі коратка, гэты фразеалагізм азначае «няпэўна доўга».

Існуе некалькі версій паходжання гэтага выраза. Адна з самых вядомых – пра адэскага злодзея Ракачынскага па мянушцы Рак. Кажуць, гэты злодзей прайграў заклад. І павінен быў агалошваць свістам Шкодаву гару, па якой праходзіла аб’язная дарога. Карысталіся гэтай дарогай толькі падчас моцных дажджоў, якіх не так шмат у Адэсе. Адсюль і пайшоў выраз, які першапачаткова гучаў «Калі Рак на Шкодавай гары свісне».

У беларускай мове мы знайшлі пяць адпаведнікаў гэтаму фразеалагізму. Самы вядомы з іх: «Як будзе баба дзеўкаю».

як сказаць

як сказаць

як сказаць

Глядзіце таксама: Развадоўскія судзіліся з магістратам і новы бурмістр. Агляд старых газет за жнівень 1934 года

Адкуль назва. Вольна

Як сказаць па-беларуску «Чтоб тебе пусто было»?

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях