Буквар, па якім вучыліся мільёны маленькіх беларусаў, пакажуць у музеі ў Баранавічах
Складальнік падручніка — ураджэнец Баранавіцкага раёна.
Восеньскі сезон праекта «Выстава аднаго экспаната» Баранавіцкі краязнаўчы музей пачынае з паказу «Буквара» 1992 года выдання. Склаў «Буквар» наш зямляк Анатоль Клышка.
«Буквар» стаў першым падручнікам мільёнаў маленькіх беларусаў. Кнігу Клышка стварыў у 1968 гадзе, а першае выданне выйшла ў свет у 1969, паведамляюць у музеі.
На Міжнароднай выставе ў Лейпцыгу ў 1977 годзе «Буквар» атрымаў залаты медаль. У Беларусі ён перавыдаваўся 23 разы.
«Буквар» А. Клышкі быў створаны з улікам апошніх дасягненняў псіхолага-педагагічнай навукі. У ім практычна рэалізоўваліся прынцыпы навучання чытанню і пісьму, якія вынікалі з заканамернасці засваення граматы з улікам гукавога аналітыка-сінтэтычнага метаду
Анатоль Канстанцінавіч Клышка (1935-2021) — ураджэнец вёскі Дайнекі (цяпер – у Баранавіцкім раёне). Ён пісьменнік, паэт, крытык, перакладчык, педагог, Заслужаны работнік культуры. «Буквар» — сама вядомая яго праца. Але яшчэ ёсць «Пропісы да „Буквара“» , «Пропісы для 1 класа», дапаможнік для 1 класа «Верасок», «Чабарок» — чытанка для 4 класа школ з рускай моваю навучання. Таксама Клышка аўтар кніг для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» і іншых.
Глядзіце таксама: Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Верасень
Тэст. У якія прыкметы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, верылі нашы бабулі і прабабулі
Тэст. Калаўрот ці вілкі? Як добра вы ведаеце прадметы беларускага побыту
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.
Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot