Тэст. У якія прыкметы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, верылі нашы бабулі і прабабулі

Якія дні лічыліся лепшымі для зачацця хлопчыка і чаму нельга адмаўляць цяжарнай? Ці ведаеце вы беларускія вераванні, звязаныя са з’яўленнем на свет дзіцяці.

Нараджэнне дзіцяці ў беларускай культуры мела  вялікі сэнс для сям’і. Таму падчас цяжарнасці і сама жанчына, і яе родзічы прытрымліваліся пэўных абмежаванняў і прадпісанняў. На аснове кніг вядомага беларускага этнографа-даследчыка Янкі Крука BAR24 падрыхтаваў для вас тэст пра традыцыі і забабоны, звязаныя з нараджэннем дзіцяці. Як пройдзеце, абавязкова падзяліцеся вынікам у сацыяльных сетках.

Навошта пад ложак маладых падкладвалі нож альбо сякеру?

тэст
Верно! Неверно!

Лічылася, што нож, сякера ці мужскія порткі, пакладзеныя пад ложак, гарантуюць нараджэнне хлопчыка. А калі пакласці грэбень альбо хустку, то народзіцца дзяўчынка.

У якую ноч зачацце прадказвала нараджэнне хлопчыка?

Верно! Неверно!

Нашы продкі выкарыстоўвалі шыфр планавання полу будучага дзіцяці – па дням тыдня. І толькі адна ноч здвух бакоў агорнута “мужчынскімі” днямі: панядзелак – аўторак.

Да сённяшняга дня існуе павер’е, што цяжарнай жанчыне нельга ні ў чым адмаўляць, бо інакш…

тэст
Верно! Неверно!

Гаварылі, што мышы пагрызуць усё ў хаце.

Каму раілі панасіць адзенне мнагадзетнай жанчыны?

Верно! Неверно!

Такую параду давалі бясплоднай жанчыне. А каб мнагадзетная, адзенне якой бралі, магла яшчэ нарадзіць, выбіралі жанчыну, якая ўжо мела шмат дзяцей і не збіралася больш цяжарыць.

Што прыносіла павітуха ў хату да парадзіхі?

тэст
Верно! Неверно!

Амаль паўсюль на Беларусі вопытныя бабы-павітухі мелі спецыяльны ручнік-радзільнік. Прыйшоўшы ў хату да парадзіхі, павітуха вешала гэты ручнік на цвік або крук, убіты ў сцяне, дзе ён і вісеў да заканчэння родаў.

Хто не мог быць павітухай?

тэст
Верно! Неверно!

Не магла быць павітухай бяздзетная жанчына.

Чаму забаранялася качаць пустую калыску?

тэст
Верно! Неверно!

Лічылася, што дзіця не будзе спаць па начах.

Хто не мог стаць хросным бацькай і маці?

Верно! Неверно!

Катэгарычна забаранялася, каб хросныя былі мужам і жонкай. Лічылася, што тады ў іх можа не быць сваіх дзяцей.Або, калі ёсць адно, то ўжо не будзе наступнага.

Што катэгарычна забаранялася рабіць дзіцяці да года?

Верно! Неверно!

Забаранялася абстрыгаць валасы. Лічылася, што ў гэты час дзіця знаходзіцца ў стадыі пераходу з “таго” свету (чэрава маці) ў гэты. А валасы з’яўляюцца асноўным каналам сувязі.

Якая страва была абавязковай на хрэсьбінах?

тэст
Верно! Неверно!

Абрадавай стравай на хрэсьбінах была “бабіна каша”, якую гатавала павітуха. Каша павінна была быць крута зваранай. Гаршчок разбівалі, і каша павінна была застацца цэлай, а не рассыпацца. Цэлая каша прадказвала дзіцяці доўгае і багатае жыццё.

Тэст. Нараджэнне дзіцяці: у якія прыкметы верылі нашы бабулі і прабабулі
Павітуха
Пра беларускія абрады і вераванні, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, вы ведаеце ўсё. Або амаль усё. Таму віншуем вас са званнем “найлепшай павітухі”.
Маладая маці/малады бацька
Нешта вы ўжо ведалі ад сваіх бацькоў ці бабуль з дзядулямі. А з некаторымі прыкметамі і вераваннямі вы пазнаёміліся, калі чакалі сваё дзіця.
Немаўля
Гэта тэма вам пакуль не хвалюе і не цікавіць. Таму і вынік такі атрымаўся. Спадзяемся, што некаторыя прыкметы і вераванні застануцца ў памяці пасля нашага тэста.

 

Спадабалася? На нашым сайце вы можаце знайсці яшчэ многа тэстаў на розныя тэмы.

Глядзіце таксама: Тэст. Ці ведаеце вы абрады беларускага вяселля?

Тест. Насколько внимательно вы смотрели фильм «Гостья из будущего»?

Тэст. Калаўрот ці вілкі? Як добра вы ведаеце прадметы беларускага побыту

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях