Адкуль назва. Вольна
У рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра вёску Вольна.
BAR24 распачаў рубрыку «Адкуль назва», каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку вёска Вольна, якая знаходзіцца прыкладна ў 30 км ад Баранавічаў.
Назва вёскі Вольна, згодна кароткаму тапанімічнаму слоўніку Жучкевіча, мае тое ж паходжанне, што і назвы такіх беларускіх вёсак, як Воля, Волька ці Вулька. І з’яўляецца адпаведнікам рускай назвы Слабада.
Вольна ўтварылася ад слова “воля”. “Вольнымі” ж у старажытныя часы называлі паселішчы, жыхары якіх вызваляліся ад нейкіх павіннасцяў. Часцей за ўсё гаворка ішла пра майстроў, якія выраблялі нейкія важныя і патрэбныя рэчы для магнатаў ці панскага двара.
Мясцовыя краязнаўцы сцвярджаюць, што першапачаткова мястэчка Вольна называлася Казённым сялом. Бо ў ім жылі сяляне, якія плацілі падаткі і аброк не панам, а непасрэдна дзяржаве. Такіх сялян называлі “казённымі”. Але самі людзі звалі сябе “вольнымі”. Вось ад гэтых, “вольных”, сялян, верагодна, і ўтварылася назва вёскі Вольна.
Глядзіце таксама: Як сказаць па-беларуску «Чтоб тебе пусто было»?
Как бомбили Барановичи в июле 1917 года. Забытая история Первой мировой войны
Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Будынак Грамадскага схода ў 1910-х
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.
Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot