Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Будынак Грамадскага схода ў 1910-х

Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі. BAR24 працягвае знаёміць вас з гісторыяй горада.

На гэтай паштоўцы мы бачым прыгожы будынак Грамадскага схода у Баранавічах. Дазвол на яго будаўніцтва нейкі Апанасаў атрымаў у 1910 годзе. У будынку праводзіліся розныя мерапрыемствы, канцэрты. Напрыклад, 27 кастрычніка 1912 года там адбыўся канцэрт у гонар 100-годдзя перамогі ў вайне 1812 года.

Калі памяшканне пуставала, там было дазволена дэманстраваць кінасеансы. Жыхары горада маглі пабачыць нямое кіно.

Грамадскага схода Баранавічы Общественное собрание Барановичи
Паштоўка з калекцыі Руслана Равякі

Як пісаў у сваіх працах баранавіцкі гісторык Станіслаў Шчарбакоў, будынак Грамадскага схода знаходзіўся на сучаснай вуліцы Брэсцкай, прыкладна насупраць ювелірнай крамы «Сапфір». Цяпер на яго месцы збудаваны шматпавярховік. На жаль, іншых здымкаў гэтага будынку не захавалася.

Дарэчы, у  той самы час, насупраць гэтага будынка (на месцы дзевяціпавярховіка, дзе знаходзіцца «Сапфір») процававаў іншы кінатэатар «Чары», які знаходзіўся ў каменным доме Драба.

Калі ў вашым сямейным архіве ёсць цікавыя здымкі, дашліце іх нам. Гэта можна зрабіць праз тэлеграм-бот: @bar24_bot ці на электронную пошту news@bar24.by .

Чытайце таксама: Дом Брэгмана, дзе цяпер знаходзіцца музей

Царква зімой 1918 года

Цэнтральны вакзал ў 1880-я гады

Будынак тэатра ў 1907 годзе

Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях