Адкуль назва. Паланэчка

У рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра вёску Паланэчка.

BAR24 распачаў рубрыку «Адкуль назва», каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку вёска Паланэчка.

Паланэчка – адна з найвядомейшых вёсак Баранавіцкага раёна. Перш за ўсё дзякуючы былому палацу Радзівілаў, будынак якога захаваўся да нашых часоў.

Адкуль пайшла назва населенага пункта, дакладна невядома. Існуе паданне, што некалі ў гэтых мясцінах адбылася вялікая бойка паміж войскам Вялікага княства Літоўскага і татарамі. Ваяры ВКЛ перамаглі і ўзялі шмат палонных, якіх трэба было недзе размяшчаць. А месца, дзе пасялілі палонных, з тых часоў пачалі называць Паланэчкай.

Тое, што назва Паланэчка магла пайсці ад слова “палон” (ці “плен” па-руску), не выключаюць і навукоўцы. Але пры вывучэнні тапанімікі назвы яны прыйшлі да высновы, што Паланэчка больш верагодна ўтварылася ад тэрміну “палонка”. Гэты тэрмін азначае незамерзлае ці расталае месца на ледзяной паверхні ракі ці возера альбо адтуліну, прасечаную ў лёдзе. А вёска Паланэчка якраз стаіць на беразе ракі Змейкі.

Глядзіце таксама: Как освобождали Барановичи 8 июля 1944 года. Воспоминания ветеранов

Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Ліпень

Забытая гісторыя Баранавіцкай радыёстанцыі

Як сказаць па-беларуску «Типун тебе на язык»?

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Паланэчка

Адкуль назва. Моўчадзь

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях