Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Гандаль на гарадскім кірмашы ў 2003 годзе

Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі. BAR24 працягвае знаёміць вас з гісторыяй горада.

Гэты здымак быў зроблены 2 сакавіка 2003 года на кірмашы. На фота можна пабачыць, як у той час выглядаў гарадскі рынак на вул. Чарнышэўскага і тагачасную моду ў Баранавічах.

Гэта праход ад галоўнага ўваходу рынка з вуліцы Чарнышэўскага. Справа ўдалечыні на здымку відаць бела-чырвоны навес для гандляроў. Зараз на этым месцы ўстаноўлены гандлёвыя павільёны.

Кірмаш рынок 2003 Кірмашы
Гандаль на баранавіцкім кірмашы ў 2003 годзе

У той час яшчэ шмат людзей, каб не плаціць за месца на кірмашы, спрабавалі гандляваць «з рук». Жанчыны і мужчыны выстройваліся ў шэрагі, трымаючы на руках поліэтыленавыя пакеты розных памераў, курткі, вязаныя шкарпэткі, шапкі і нейкую дробязь. Нехта, наадварот, шукаў нейкія рэдкія рэчы. Як, напрыклад, гэты мужчына на здымку, якому патрэбныя хромавыя боты ад 38 да 41 памера.

Калі ў вашым сямейным архіве ёсць цікавыя здымкі, дашліце іх нам. Гэта можна зрабіць праз тэлеграм-бот: @bar24_bot ці на электронную пошту news@bar24.by .

Чытайце таксама: Дом Брэгмана, дзе цяпер знаходзіцца музей

Царква зімой 1918 года

Цэнтральны вакзал ў 1880-я гады

Будынак тэатра ў 1907 годзе

Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе

Як выглядаў Усходні мікрараён з дэльтаплана ў 1998 годзе

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях