Топ-5 фільмаў, знятых паводле твораў Васіля Быкава
У векавы юбілей вядомага беларусскага пісьменніка прапануем паглядзець кінафільмы, якія былі знятыя па яго творах.
Першы фільм па творы Васіля Быкава выйшаў у 1963 годзе. Да 100-годдзя пісьменьніка BAR24 сабраў топ-5 найбольш вядомых і папулярных кінастужак, знятых па яго кнігах у розныя гады.
Трэцяя ракета
Першая экранізацыя прозы Васіля Быкава.
Вялікая Айчынная вайна ў Беларусі. Немцы прарываюць абарону, савецкія войскі адыходзяць назад і артылерыйскі разлік на трое сутак адрэзаны. У адным акопе на перадавой аказваюцца розныя людзі, якім трэба будзе вытрымаць першы танкавы напад немцаў. У цяжкім становішчы смяротнай небяспекі раскрываюцца чалавечыя характары…
За сцэнар гэтага фільма ў 1964 годзе Васіль Быкаў быў удастоены Дыплома кінафестывалю Прыбалтыйскіх рэспублік, Беларусі і Малдовы.
Дажыць да світання
Фільм зняты на «Ленфільме» ў 1975 годзе.
Восень 1941 года. Немцы побач з Масквой. Дзесяць байцоў пад камандаваннем лейтэнанта Ігара Іваноўскага сыходзяць у варожы тыл, каб узарваць базу з боепрыпасамі. Не знайшоўшы яе, лейтэнант адпраўляе ў штаб асноўную групу і застаецца з самым юным байцом, каб працягнуць пошук…
Дарэчы, сам Васіль Быкаў назваў гэты фільм няўдалым ва ўсіх адносінах: дрэннае надвор’е падчас здымкаў, малы бюджэт, абмежаваная матэрыяльна-тэхнічная база і змена рэжысёра.
А вось за сам твор пісьменнік быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.
Знак бяды
Фільм здымаўся пад Баранавічамі – на хутары Бартнікі ў ваколіцах Ніжняга Чэрніхава. Выйшаў на экраны ў 1986 годзе.
Восень 1941-га. Сцепаніда і Пятрок Багацька жывуць на хутары Яхімоўшчына, за тры кіламетры ад мястэчка Выселкі ў Беларусі. Паліцаі прыводзяць да іх немцаў. Мяккі па натуры Пятрок спачатку ўсімі сіламі імкнецца пазбегнуць канфліктаў з фашыстамі, спадзеючыся, што ўсё абыдзецца мірам. Аднак Сцепаніда разумее, што ў хату прыйшла бяда…
Фільм атрымаў некалькі ўзнагарод: Гран-пры «Статуя Свабоды» на ХVI Міжнародным кінафестывалі ў Сапотніцы, Югаславія (1987); Гран-пры тэлерадыёкампаніі BBC за лепшы неангламоўны фільм (1987); прэмія Беларускай федэрацыі прафсаюзаў (1987).
Яго батальён
Кіно «Яго батальён» паводле аповесці Быкава ў 1989 годзе зняў «Беларусьфільм». Сама аповесць была напісана ў 1975 годзе.
Камбат Валошын атрымлівае загад узяць вышыню. Яму зразумела, што вышыню трэба было браць адразу, пакуль немцы не ўмацаваліся, але наступ «выдыхся», і вышыня засталася ў немцаў. Штурмаваць вышыню зараз Валошын лічыць самагубствам для батальёна. Але камандзір палка загадвае ісці і браць. А калі камбат пярэчыць, замяняе яго больш паслухмяным і выканаўчым Маркіным…
У тумане
Аповесць экранізавалася ў 1992 (рэж. С. Лінкоў) і 2012 гадах (рэж. С. Лазніца).
1942 год, Беларусь акупавана нямецкімі войскамі. Падчас расследавання справы аб сходзе цягніка немцы арыштоўваюць чацвярых дарожных абходчыкаў. Траіх караюць смерцю, а чацвёртага, Сушчэню, па незразумелых прычынах адпускаюць. Двое партызан атрымліваюць заданне забіць здрадніка. Яны не ведаюць, што той, адмовіўшыся супрацоўнічаць з гітлераўцамі, стаў ахвярай каварнага плана нямецкага афіцэра…
Экранізацыя 2012 года атрымала прыз Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы за лепшы фільм асноўнага конкурсу на 65-м Канскім кінафестывалі. А таксама Гран-пры VI кінафестывалю «Люстэрка» ім. А.Таркоўскага, Гран-пры за лепшы фільм «Золата Лістапада» на кінафестывалі Лістапад у 2012 годзе.
Смотрите также: Тэст. Зможаце пазнаць твор Васіля Быкава па кароткім змесце? Праверце
Топ-5 фильмов про медиков и медицину
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.
Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot