Ахоўную зону зацвердзілі каля адзінай трохвугольнай царквы ў в. Вялікая Сваротва Баранавіцкага раёна

Для гісторыка-культурнай каштоўнасці ў в. Вялікая Сваротва, пабудаванай ў 1823 годзе, вызначаны ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Святой Троіцы» у в. Вялікая Сваротва Баранавіцкага раёна зацверджаны пастановай Міністэрства культуры № 64 ад 28 мая 2024 года. Яго апублікавалі 18 чэрвеня на Націянальным прававым партале.

Трохкутная Царква Святой Троіцы у в. Вялікая Сваротка Баранавіцкага раёна з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2». Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000745.

Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе ахоўная зона. Зона рэгулявання забудовы, а таксама зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

  • ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
  • ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая прыводзіць да змены гістарычнага выгляду аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.
Царква Святой Троіцы Вялікая Сваротва. Ахоўная зона
Царква Святой Троіцы. Ахоўная зона

Чым выбітная Царква Святой Троіцы

Храм Святой Троіцы— праваслаўны храм у Беларусі на ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва, помнік архітэктуры класіцызму XIX ст. Адзіная ў сучаснай Беларусі царква трохвугольнай у плане формы.

Першая драўляная царка ўзведзена ў XVIII стагоддзі. Новы храм з бутавага каменю і цэглы пабудаваны ў 1823 годзе на сродкі памешчыка Назабытоўскага. У 1886 годзе пастаўлена царкоўнапрыходская школа. Храм быў спалены падчас Другой сусветнай вайны. Адрэстаўравана ў пачатку XXI стагоддзя. Перад храмам пастаўлена мураваная арачная брама.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння.

Глядзіце таксама: Ахоўную зону зацвердзілі каля сядзібы ў в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна

КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Моўчадзь

КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Гарадзішча

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях