Адкуль назва. Моўчадзь

У рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра вёску Моўчадзь.

BAR24 распачаў новую рубрыку «Адкуль назва». Каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку «Адкуль назва» вёска Моўчадзь.

Моўчадзь – адзін з найстаражытнейшых населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Першае ўпамінанне пра яго ў летапісах датуецца XV стагоддзем. Але гісторыкі сцвярджаюць, што людзі жылі тут яшчэ ў каменным веку.

Гісторыя паходжання назвы населенага пункта ахінутая легендамі. Адна з іх гаворыць, што назва вёскі пайшла ад імя нейкага міфічнага славянскага князя Моўчана.

Другая, што назва Моўчадзь утварылася ад слова “маўчаць”. Маўляў, некалі да вёскі падышло варожае войска, якое мясцовыя жыхары разбілі і загналі ў балота. Калі ворагі пачалі тануць, спачатку чуліся іх крыкі і стогн, а пасля ўсё сціхла. Узрадаваўшыся перамозе, мясцовыя жыхары пачалі крычаць: “Маўчаць! Маўчаць!”.

Гісторыкі і этнографы не выключаюць ні адну з гэтых версій. Адны схіляюцца да таго, што Моўчадзь сапраўды магла атрымаць сваю назву ад слова “маўчаць”. Праўда, у якасці больш верагоднага варыянта называюць легенду не пра бітву і балота, а пра буйны пажар, пасля якога ўсё навокал “замаўчала”.

Іншыя ж лічаць, што назва Моўчадзь, усё ж такі, мае балцкае паходжанне і ўтварылася ад імя ці прозвішча нейкага чалавека. А ўжо ад назвы населенага пункта атрымала назву рака, якая цячэ праз яго.

Глядзіце таксама: КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Моўчадзь

Адкуль назва. Гарадзішча

Неизвестные Барановичи. Исчезнувшее озеро Голынка

Як сказаць па-беларуску «Как сквозь землю провалился»?

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях