Свята фальклору правядуць 15 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне

У праграме — дэгустацыя беларускіх страў, гульні, майстар-класы.

У суботу, 15 чэрвеня, у вёсцы Русіна, што ў Баранавіцкім раёне, правядуць свята фальклору «Напевы зямлі маёй». Святочныя мерапрыемствы запланаваныя ад 11.00 да 16.00.

У праграме свята:

11.00 — урачыстае адкрыццё; тэатралізаваная канцэртная праграма «Гучы, песня звонкая»; выстава-дэгустацыя страў беларускай кухні «Скваркі, бульба і каўбаска – смачна есці, калі ласка!»; майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

12.00-14.00 — праца дзіцячай гульнявой пляцоўкі «Бабулін двор»; прадстаўленне лялечных тэатраў «Батлейка»;

15.40 — узнагароджанне калектываў-удзельнікаў, урачыстае закрыццё свята.

Абяцаюць народныя танцы, песні, гульні, выступы вядучых калектываў раёна, паведамляе Наш край.

свята
Афіша: «Баранавіцкая раённая клубная сістэма».

Нагадаем, што Русіна месціцца на беразе ракі Шчары. Тут працуе Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў. У Цэнтры паведамляюць, што ў кожнага госця тут ёсць магчымасць не толькі пазнаёміцца ​​з народнай творчасцю, але і самім навучыцца выбранаму рамяству, прыняць удзел у майстар-класах.

Глядзіце таксама: Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Чэрвень

Разбуральная бура прынесла дзіўных птушак, і чарада пажараў. Агляд старых газет за май 1934 года

Адкуль назва. Гарадзішча

КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Гарадзішча

Адкуль назва. Сеўрукі

Неизвестные Барановичи. Исчезнувшее озеро Голынка

Як сказаць па-беларуску «Как сквозь землю провалился»?

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

 

 

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях