Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Раварыст і дзіцё на вуліцы Марыінскай у 1917 годзе

Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі. BAR24 працягвае знаёміць вас з гісторыяй горада.

Гэты здымак зроблены ў 1917 годзе ў Баранавічах на вуліцы Марыінскай (немцы назвалі яе – Хаўптштрасэ), якая цяпер называецца Савецкай. Месца дзеяння – прыкладна каля сучаснай закусачнай побач з гандлёвым домам «Цэнтральны». На вуліцы мы бачым хлопчыка, які з зацікаўленнем назірае за працай фатографа. Здымак унікальным тым, што на ім можна пабачыць чалавека на ровары. Гэта вельмі рэдкая з’ява для таго часу. Прынамсі на баранавіцкіх здымках пачатку ХХ ст. раварысты амаль не сустракаюцца.

Баранавічы марыінская Марыінскай Шаптыцкага савецкая
Вуліца Марыінская ці Хаўптштрасэ ў 1917 годзе. Фота са збораў Руслана Равякі

Удалечыні можна рагледзець дрэвы. Гэта старыя могілкі, на месцы якіх цяпер пабудаваны гарвыканкам і  знаходзіцца цэнтральная плошча. Справа відаць ходнікі – роўныя дошкі, па якім ідуць пешаходы.

Калі ў вашым сямейным архіве ёсць цікавыя здымкі, дашліце іх нам. Гэта можна зрабіць праз тэлеграм-бот: @bar24_bot ці на электронную пошту [email protected] .

Чытайце таксама: Дом Брэгмана, дзе цяпер знаходзіцца музей

Царква зімой 1918 года

Цэнтральны вакзал ў 1880-я гады

Будынак тэатра ў 1907 годзе

Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе

Як выглядаў Усходні мікрараён з дэльтаплана ў 1998 годзе

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях