КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Моўчадзь

У рубрыцы «КРАЯвіды» знаёмім з цікавымі куточкамі Баранавіцкага рэгіёна і расказваем, што варта паглядзець і чаму абавязкова трэба прыехаць. Сёння наш прыпынак – Моўчадзь.

Шмат хто з нас марыць пабачыць сусветныя славутасці ў розных кутах свету. Але многа цікавага і выбітнага знаходзіцца зусім побач з намі. Мястэчка Моўчадзь размяшчаецца за 35 км на поўнач ад Баранавіч і мае вельмі багатую гісторыю.

Моўчадзь Молчадь
Фота: BAR24.BY

Некаторыя людзі называюць Моўчадзь беларускай Швейцарыяй. Калісьці гэта было заможнае мястэчка, а сёння проста вялікае сяло ў пойме ракі Маўчадкі. Знаходзіцца гэты населены пункт на поўначы Баранавіцкага раёна, на самай мяжы з Гарадзеншчынай. Вакол Моўчадзі няма гор, але ёсць маляўнічыя лясныя ўзгоркі і бяскрайнія зялёныя лугавіны.

Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.

Гісторыя мястэчка

Адносна паходжання назвы існуе паданне, што калісьці на тутэйшы край напалі ворагі. Яны рабавалі і спусташалі паселішчы, здзекаваліся над насельніцтвам. На месцы сучаснай вёскі Моўчадзь іх разбілі, і  ворагі былі вымушаны адступаць праз дрыгвяністае, гнілое балота. Ворагі, не ведаючы броду, з крыкам пачалі тапіцца. Калі іх крыкі сціхлі, то пераможцы ад радасці гаварылі: «Маўчаць! Маўчаць!». З таго часу балота і паселішча, якое было заснавана побач, сталі называць Моўчадзь.

Праўда, на думку навукоўцаў, сваё імя вёска атрымала ад назвы ракі Моўчадзь. Назва мае балцкае паходжанне. Яшчэ адзін варыянт: назва мястэчка ўтварылася ад асабістага імя нейкага чалавека.

Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.

Упершыню Моўчадзь згадваецца ў першай палове XV ст., калі тут пабудавалі касцёл Найсвяцейшай Тройцы. З 1486 года ў пісьмовых крыніцах паселішча значыцца як мястэчка Слонімскага павета, уладанне вялікіх князёў ВКЛ.

Мястэчка было цалкам выпалена ў 1654 годзе маскоўскім войскам Хаванскага падчас трынаццацігадовай вайны (1654—1667). З гэтай прычыны ўлады Рэчы Паспалітай вызвалілі яе ад усіх падаткаў на 4 гады.

Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Былая габрэйская пякарня ў мястэчку Моўчадзь.
Былая габрэйская пякарня. Фота: BAR24.BY

Моўчадзь у Расійскай імперыі

У 1860-я гады ў Моўчадзі было 127 двароў, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (ліквідаваны расійскімі ўладамі ў 1867 годзе), царква, капліца, 2 габрэйскія малітоўныя дамы, 4 кірмашы. У 1862 годзе тут была адчынена народная вучэльня.

Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.

Царква, касцёл і сінагога стаялі ў цэнтры мястэчка на рынкавай плошчы. Да сённяшняга дня захавалася толькі царква.

Сінагога ў Моўчадзі. З-заду відаць праваслаўная царква. Фота часоў Першай сусветнай вайны
Сінагога ў Моўчадзі. За ёй відаць праваслаўная царква. Фота часоў Першай сусветнай вайны

У XIX ст. у капліцы на старых могілках знаходзілася скульптура каталіцкага святога Антонія Падуанскага. Яе лічылі цудадзейнай і з малітвамі наведвалі вернікі двух веравызнанняў. Яго культ хрысціяне з Моўчадзі шанавалі да пачатку ХХ ст., нават калі скульптуру замянілі на абраз.

У 1879 годзе ў мястэчку адбыўся вялікі пажар, які знішчыў большую частку пабудоў. У 1884 годзе побач з мястэчкам была пракладзена чыгунка.

Чыгуначны прыпынак у Моўчадзі ў 1915-1918 годзе. Нямецкая паштоўка
Чыгуначны прыпынак у Моўчадзі ў 1915-1918 гг. Нямецкая паштоўка
Нямецкія і аўстра-венгерскія афіцэры на станцыі Моўчадзь. 1915-1918 гг
Нямецкія і аўстра-венгерскія афіцэры на станцыі Моўчадзь. 1915-1918 гг.
Чыгуначны прыпынак у Моўчадзі ў 2020-х гадах
Чыгуначны прыпынак у Моўчадзі ў 2020-х гадах

На 1886 год тут было 45 двароў, 2 царквы, 3 сінагогі, бровар, чыгуначная станцыя, народная вучэльня, базар у нядзелю. Таксама 4 разы на год праводзіліся кірмашы. У 1889 годзе насельніцтва Моўчадзі складала 1128 чалавек, з іх 702 былі жыды.

Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.

У складзе Польшчы

Паміж войнамі Моўчадзь уваходзіла ў склад Польшчы. У 1921 годзе тут жыло 1483 чалавек. Моўчадзь было цэнтрам гміны, якая ўваходзіла ў Слонімскі павет. 22 студзеня 1926 года Моўчадзкая гімна была далучана да Баранавіцкага павета. У 1929 годзе тут працаваў нават Жыдоўскі кааператыўны банк.

Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.

З верасня 1939 года ў складзе БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 года – цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. Тады ж статус паселішча быў паніжаны да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну, з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года, мястэчка было пад нямецкай акупацыяй. Падчас вайны тут было забіта каля 3600 мірных жыхароў. Большасць – мясцовыя жыды.

Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Рынкавая плошча ў Моўчадзі. Відаць будынак з надпісам «Аптэка». Здымак 1915-1918 гг.

Моўчадзь сёння

Колішняя забудова Моўчадзі сёння часткова занядбаная, часткова заселеная, а часткова дастасаваная да актуалій сучаснасці. Напрыклад, дыхтоўны будынак былой аптэкі ў цэнтры мястэчка ў 2014 годзе быў «адрамантаваны» і згубіў свой унікальны выгляд. Нейкі час там была прыватная крама, а цяпер «Еўраопт».

Будынак аптэкі ў 2009 годзе.
Моўчадзь аптэка забудова Молчадь
Так выглядаў будынак аптэкі ў 2009 годзе.
Моўчадзь аптэка забудова Молчадь
Так выглядаў будынак аптэкі пасля рамонту ў 2014 годзе.
Цэнтар мястэчка ў 2023 годзе. Моўчадзь
Цэнтар мястэчка ў 2024 годзе.

У былой жыдоўскай карчме сёння жывуць простыя вяскоўцы. Але месца адпачынку былых жыхароў Моўчадзі і дасюль лёгка пазнаецца. На фасадзе былой карчмы захаваліся выявы зоркі Давіда і келіха.

Была карчма ў Моўчадзі.
Былая карчма ў Моўчадзі.
Была карчма ў Моўчадзі Келіх і зорка Давіда на фасадзе
Келіх і зорка Давіда на фасадзе.
Была карчма ў Моўчадзі
Былая карчма ў Моўчадзі.

У старой сінагозе пасля вайны нейкі час працаваў сельскі клуб. А цяпер размяшчаецца сельсавет.

Вясковы клуб у будынку былой сінагі. 2006 год.
Вясковы клуб у будынку былой сінагі. 2006 год. Здымак з сацсетак.
Сельсавет у былой сінагозе. 2023 год.
Сельсавет у былой сінагозе. 2024 год.
Сельсавет у былой сінагозе. 2023 год.
Сельсавет у былой сінагозе. 2024 год.

На ўзвышшах Моўчадзі знаходзяцца старыя каталіцкія, праваслаўныя, а таксама жыдоўскія могілкі з пахіленымі мацэвамі. Частка апошняга цяпер занята прыватнымі гаспадаркамі.

Капліца на могілках. Моўчадзь
Капліца на могілках.
Каталіцкія могілкі. моўчадзь
Каталіцкія могілкі.

Каталіцкія могілкі. моўчадзь

Каталіцкія могілкі. моўчадзь

Жыдоўскія могілкі ў Моўчадзі ў 2009 годзе Молчадзь еврейское кладбище
Жыдоўскія могілкі ў Моўчадзі ў 2009 годзе. Здымак Руслана Равякі
Жыдоўскія могілкі ў Моўчадзі ў 2009 годзе Молчадзь еврейское кладбище
Пліта на жыдоўскіх могілках ў Моўчадзі, 2009 год. Здымак Руслана Равякі

Гета ў Моўчадзі

Немцы захапілі Моўчадзь у першыя дні вайны. Захваліся унікальныя каляровыя здымкі ўваходу вайсковых частак у мястэчка.

Каляровы здымак з калонай нямецкіх салдат на вулцы Моўчадзі. Зроблены ў 1941 годзе.
Каляровы здымак з калонай нямецкіх салдат на вулцы Моўчадзі. Зроблены ў 1941 годзе.
Каляровы здымак з краявідам Моўчадзі. Зроблены нямецкім салдатам у 1941 годзе.
Каляровы здымак з краявідам Моўчадзі. Зроблены нямецкім салдатам у 1941 годзе.

Падчас нямецкай акупацыі ў ліпені 1941 года ў Моўчадзі было створана гета для жыдоў. Там знаходзілася каля 3500 чалавек з мястэчка і наваколля. У чэрвені 1942 года яны прымусілі вязняў гета вырыць вялікую яму на Папоўскіх гарах.

Нямецкія салдаты ў Моўчадзі. Фота 1941-1944 гг
Нямецкія салдаты ў Моўчадзі. Фота 1941-1944 гг.

З 15 па 18 чэрвеня 1942 году пачалася ліквідацыя гета. Там штодня праводзіліся расстрэлы. Усяго было забіта 3665 чалавек. Казалі, што пасля забойства там яшчэ некалькі дзён рухалася зямля.

Помнік на магіле растраляных жыдоў з Моўчадзі.
Помнік на магіле растраляных жыдоў з Моўчадзі. Здымак: commons.wikimedia.org

Выжыць пашчасціла 10-гадоваму Віктару Рубяжэвічу. Ён дабег да суседняй вёскі, дзе яго схаваў мясцовы жыхар Адам Саргавіцкі. Віктар вырас і пераехаў у ЗША, дзе выйшла кніга яго ўспамінаў «Запамятайце нас».

Немцы каля царквы ў Моўчадзі. Фота 1941-1944 гг
Немцы каля царквы ў Моўчадзі. Фота 1941-1944 гг

Царква

У XVІ-XVІІ стст. у Моўчадзі дзейнічалі дзве праваслаўныя царквы. Адну з іх у 1555 годзе заснаваў сам вялікі князь Жыгімонт Аўгуст II, але, на жаль, у 1852 годзе драўляная царква згарэла.

Моўчадзь у 1917 годзе. Краявід на царкву.
Моўчадзь у 1917 годзе. Краявід на царкву.
Петрапаўлаўская царква ў 2024 годзе Моўчадзь Молчадь
Петрапаўлаўская царква ў 2024 годзе

У 1869-м пачалося будаўніцтва новай царквы імя Пятра і Паўла, удзельнічалі ўсе прыхаджане. І ў 1873 годзе ў Моўчадзі быў асвечаны новы храм. З тых часоў ён ніколі не зачыняўся для вернікаў.

Петрапаўлаўская царква падчас Першай сусветнай вайны.
Петрапаўлаўская царква падчас Першай сусветнай вайны.
Петрапаўлаўская царква ў 2024 годзе Моўчадзь Молчадь
Петрапаўлаўская царква ў 2024 годзе

У царкве захоўваецца пазалочаны белы іканастас і рарытэтны абраз Святога Аляксандра Неўскага, створаны ў 1866 годзе. Вакол царквы можна пабачыць арыгінальную каменную агароджу з брамаю.

Петрапаўлаўская царква падчас Першай сусветнай вайны. Моўчадзь
Петрапаўлаўская царква падчас Першай сусветнай вайны.
Петрапаўлаўская царква ў 2024 годзе Моўчадзь Молчадь
Петрапаўлаўская царква ў 2024 годзе

Касцёл

Як сведчаць мясцовыя жыхары, драўляны Траецкі касцёл у Моўчадзі быў зачынены савецкай уладай напрыканцы 1940-х гадоў. З яго пабудавалі Дом культуры.

Траецкі касцёл у Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.
Траецкі касцёл у Моўчадзі. Здымак 1915-1918 гг.

Як даехаць

З Баранавіч да Моўчадзі вядзе добрая заасфальтаваная дарога з маляўнічымі пейзажамі. Сюды можна даехаць на прыгарадных аўтобусах ці на машыне. Летам можна пракаціцца на ровары ці электрасамакаце. Можна даехаць і на дызель-цягніках, што ідуць на Ліду.

Моўчадзь Молчадь

Моўчадзь Молчадь
Краявіды Моўчадзі, 2024 г.

Моўчадзь Молчадь

Магчыма, вам таксама будзе цікава: КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Гарадзішча

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Сталовічы

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Новая Мыш

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Крашын

Забытая гісторыя. Абеліск на каталіцкіх могілках у Баранавічах

Як немцы бамбілі Баранавічы 15 верасня 1939 года. Толькі на стары парк скінулі 158 бомбаў

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях