Адкуль назва. Гарадзішча

У рубрыцы "Адкуль назва" успамінаем гісторыю паходжання назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Сёння раскажам пра аграгарадок Гарадзішча.

BAR24 распачаў новую рубрыку «Адкуль назва». Каб жыхары нашага рэгіёну ведалі не толькі назвы вёсак і аграгарадкоў, але і іх гісторыю. І працягвае рубрыку «Адкуль назва» аграгарадок Гарадзішча.

Назва Гарадзішча – адна з самых распраўсюджаных у Беларусі. Яе носяць каля 30 вёсак і аграгарадкоў па ўсёй краіне. Свае Гарадзішчы ёсць у кожнай без выключэння вобласці Беларусі. У Брэсцкай іх ажно пяць.

Гарадзішча – гэта назва-тэрмін. У старажытнабеларускай мове слова “гарадзішча” азначала “паселішча, крэпасць”. Гэты тэрмін сустракаецца і ў іншых славянскіх мовах. Гарадзішчамі называлі населеныя пункты, пабудаваныя на рэштках першабытных гарадоў і паселішчаў.

Але Гарадзішча, якое знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне, усё ж такі адрозніваецца ад іншых Гарадзішчаў Беларусі. Не паходжаннем назвы, а ўласнай гісторыяй.

Упершыню населены пункт Гарадзішча Баранавіцкага раёна ўпамінаецца ў летапісах 1413 года. Як маёнтак у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Побач з Гарадзішчам дагэтуль захавалася вялікая гара, якую мясцовыя жыхары называюць “гарадком”. Дык вось, некаторыя гісторыкі лачаць, што менавіта на гэтым месцы была знакамітая таямнічая Варута – рэзідэнцыя першага караля ВКЛ князя Міндоўга, дзе яго хрысцілі і каранавалі.

Глядзіце таксама: КРАЯвіды. Што паглядзець у мястэчку Гарадзішча

Адкуль назва. Сеўрукі

Неизвестные Барановичи. Исчезнувшее озеро Голынка

Як сказаць па-беларуску «Как сквозь землю провалился»?

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях