Тэст. Як добра вы ведаеце гісторыю Беларусі

Які горад першым на Беларусі атрымаў Магдэбургскае права і калі ўпершыню ўпамінаецца Полацк? Праверце, ці добра вы ведаеце гістарычныя факты і падзеі роднага краю.

Беларусь мае цікавую і унікальную гісторыю. BAR24 падрыхтаваў тэст, які перанясе вас у час ад старажытных беларускіх княстваў да 19 ст. Дарэчы, некаторыя пытанні ўваходзяць у заданні для абітурыентаў па ЦТ. Як пройдзеце, абавязкова падзяліцеся вынікам у сацыяльных сетках.

Выберыце год, калі ўпершыню згадваецца Полацк

тэст
Верно! Неверно!

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 г. у сувязі з раздачай Рурыкам гарадоў сваім дружыннікам і васалам.

Назавіце горад, які першым на тэрыторыі Беларусі атрымаў Магдэбургскае права?

Верно! Неверно!

Магдэбургскае (майдэборскае) права, або права горада на самакіраванне, упершыню ўзнікла ў канцы XIII ст. у нямецкім горадзе Магдэбурзе. Брэст (Берасце) атрымаў такое права ў 1390. Гродна – праз год, у 1391 гг.

Які горад стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага?

тэст
Верно! Неверно!

Наваградскі князь Міндоўг у 1253 г. каранаваўся, і Навагрудак (Наваградак) стаў першай сталіцай ВКЛ.

У якім годзе адбылася Грунвальдская бітва?

Верно! Неверно!

15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва, якая змяніла гісторыю Усходняй Еўропы. Саюз Каралеўства Польскага (Уладзіслаў II Ягайла) і ВКЛ (Вітаўт) атрымаў вырашальную перамогу над войскам Тэўтонскага ордэна.

У Вялікім княстве Літоўскім існаваў збор законаў – Статут ВКЛ. Колькі ўсяго Статутаў было выдадзена?

тэст
Верно! Неверно!

Усяго было тры Статуты. Першы рэгламентаваў пытанні грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права і быў выдадзены ў 1529 г. Другі Статут быў выдадзены ў 1566 г., трэці – у 1588 г. і дзейнічаў на тэрыторыі ВКЛ да поўнай яго адмены ў 1840 г.

У выніку падпісання якога дакумента была ўтворана Рэч Паспалітая?

Верно! Неверно!

Люблінская унія – дзяржаўны саюз паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім, які паклаў пачатак адзінай дзяржаве, вядомай як Рэч Паспалітая. Акт уніі быў заключаны 28 чэрвеня 1569 г.

Назавіце імя караля Рэчы Паспалітай, які зрабіў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Гродна?

тэст
Верно! Неверно!

Стэфан Баторый, які ў 1576 г. стаў вялікім князем літоўскім і каралём польскім, абраў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Гродна (Горадню). Для яго там стары замак Вітаўта перабудавалі ў раскошны рэнесансавы палац.

Жанчына-асветніца, падзвіжніца кніжнай справы на Беларусі, манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра. У дзяцінстве мела імя Прадслава. А пад якім імем яна больш вядома?

Верно! Неверно!

Канешне ж, гэта Ефрасіння Полацкая.

Як імя вядомага паэта, аўтара паэмы «Пан Тадэвуш», дзеяча нацыянальна-вызваленчага польскага руху, сябра Таварыства філаматаў, які нарадзіўся пад Барнавічамі?

Тэст
Верно! Неверно!

Гэта Адам Міцкевіч. Ён нарадзіўся ў фальварку Завоссе. Зараз там размяшчаецца музей-сядзіба Міцкевічаў.

Хто заснаваў першы ў Беларусі гістарычны музей?

Верно! Неверно!

У 1842 годзе браты Тышкевічы адкрылі ў Лагойску музей старажытнасцяў. Гэта быў першы ў Беларусі публічны гісторыка-археалагічны музей. У 1855 годзе Тышкевічы вывезлі амаль усе экспанаты ў Вільню.

Тэст. Як добра вы ведаеце гісторыю Беларусі
Вялікі князь
Малайчына! Гісторыю роднай краіны вы ведаеце на выдатна. А вы выпадкова не выкладчык гісторыі? А можа, рыхтуецеся да ЦТ?
Шляхціч
Вы някепска арыентуецеся ў гістарычных датах і падзеях Беларусі. Праўда, пра некаторыя факты забылі.
Селянін
Гісторыя краіны вам не цікава. Нешта вучылі ў школе, але амаль усё забылі.

 

Спадабалася? На нашым сайце вы можаце знайсці многа тэстаў на разныя тэмы.

Глядзіце таксама: Тэст. Пярун альбо Ярыла? Ці ведаеце вы герояў беларускай міфалогіі

Адкуль назва. Цяплівады

Тэст. Нагавіцы ці андарак? Ці ведаеце вы элементы традыцыйнага беларускага адзення

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях