Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Цэнтральны вакзал ў 1880-я гады

Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі. BAR24 працягвае знаёміць вас з гісторыяй горада.

На гэтым здымку з альбому «Московско-Брестская ж.д. От Смоленска до Бреста в цвете» (1880-я гады выдання) мы бачым Цэнтральны вакзал у Баранавічах. Так ён выглядаў адразу пасля пачатку эксплуатацыі чыгункі ў 1871 годзе, якая звязала Варшаву з Масквой. Ад гэтай станцыі і пачынаецца гісторыя горада Баранавічы.

Паміж Брэстам і Мінскам у тыя часы трэба было праводзіць замену паравозаў, іх праверку, дазаліўку вадой і загрузку палівам. Так і ўзнікла гэта станцыя разам з дэпо. Сюды пачалі з’язджацца і сяліцца людзі, з’явіліся ўмовы для гандлю. Усё гэта садзейнічала імкліваму росту нашага горада.

Цэнтральны вакзал Баранавічы Барановичи Центральные чыгунка жд Baranowicze
Здымак з альбома «Московско-Брестская ж.д. От Смоленска до Бреста в цвете», 1880-я гады

Спачатку вакзал называўся станцыя Баранавічы Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пасля – Баранавічы І Маскоўска-Брэсцкай (Аляксандраўскай) чыгункі. Бо побач з’явіліся станцыі Баранавічы ІІ (у сучасным раёне 2-я Трэцякі, каля СІЗА)  і Баранавічы ІІІ (пасля – Палескі вакзал).

Пазней да Цэнтральнага вакзалу дабавіліся прыбудовы, мураваныя сцены. Ён некалькі разоў перабудоваўся, але дасюль застаўся аднапавярховым будынкам.

Цэнтральны вакзал у Баранавічах з прыбудовамі. Паштоўка пачатку ХХ ст.
Цэнтральны вакзал у Баранавічах з прыбудовамі. Паштоўка пачатку ХХ ст.
Цэнтральны вакзал у Баранавічах. Міжваенны час. Baranowicze
Цэнтральны вакзал у Баранавічах. Міжваенны час.
Баранавічы Цэнтральныя Барановичи Центральные вокзал вакзал
Сучасны выгляд вакзала. Фотаздымак: BAR24.BY

Калі ў вашым сямейным архіве ёсць цікавыя здымкі, дашліце іх нам. Гэта можна зрабіць праз тэлеграм-бот: @bar24_bot ці электронную пошту [email protected] .

Чытайце таксама: Царква зімой 1918 года

Будынак тэатра ў 1907 годзе

Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе

Як выглядаў Усходні мікрараён з дэльтаплана ў 1998 годзе

Хор из почти 2000 человек на областном празднике песни 8 мая 1949 года

Ресторан «Восход» в 1977 году

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях