Тэст. Пярун альбо Ярыла? Ці ведаеце вы герояў беларускай міфалогіі

Праверце, наколькі добра вы арыентуецеся ў беларускіх міфалагічных багаг і істотах.

Беларуская культура багата на міфы і легенды, якія ўвабралі ў сябе вераванні нашых продкаў. Прапануем вам тэст, які пакажа, ці зможаце вы адрозніць Зюзю ад Жыжаля, а Мару ад Лёлі? Як пройдзеце, абавязкова падзяліцеся вынікам у сацыяльных сетках.

Рыгор Барадулін так пісаў пра яго: “праходзіў бураломам, на злыдняў слаў маланку з громам”. Хто гэта?

тэст міфалогія
Верно! Неверно!

Пярун – бог грому і маланак. Таксама займаўся зброяй і ваеннай справай. Уяўляўся магутным волатам з сівымі, чорнымі або вогненна-рудымі кучаравымі валасамі і доўгай барадой.

Яна была багіняй нараджэння, плоднасці і смерці. Стаяла быццам на мяжы двух светаў. Пазней яе пачалі лічыць проста прывідам, духам памерлага.

мара
Верно! Неверно!

Гэта Мара. Лічылася, што яна таксама апякае людзей, якія займаліся магіяй.

Бог багацця, гаспадаркі, палявання, мудрасці. Заступнік хатніх жывёл. Яшчэ яго называлі “жывёльны бог”. Хто гэта?

тэст міфалогія
Верно! Неверно!

Гэта Вялес – другі па значнасці бог пасля Перуна-грамабоя. Цікава, што ён меў два ўвасаблення – мядзведзя і тура. А яшчэ яго часта прадстаўлялі ў выглядзе змея.

Багіня вясны, маладосці, прыгажосці і, вядома ж, кахання. Якое ў яе імя?

Лёля
Верно! Неверно!

Яе завуць Лёля (або Ляля). Гэта маладая, прыгожая дзяўчына, увасабленне чысціні і дзявоцкасці, прыроднага жаночага прызначэння песціць, люляць.

Імя гэтага бажаства часта сустракаецца ў народных паданнях у сувязі з вобразамі вясны, пладавітасці, ўраджаю і пачуццёвага кахання. Хто гэта?

ярыла
Верно! Неверно!

Яго імя – Ярыла. Лічылася, што Ярыла раз’язджаў на кані і быў апрануты ва ўсё белае. Яго ўшаноўвалі ў красавіку, калі, згодна з шматлікімі міфалагічнымі сістэмамі, пачынаўся новы гадавы цыкл.

Бог зімы. У народных творах ён апісваецца як стары з доўгай сівой барадой. Апрануты ў белы доўгі кажух, босы і без шапкі, у руцэ – жалезны посах. Што за ён?

Верно! Неверно!

Канешне, гэта Зюзя. Бог зімы і марознай сцюжы. Лічылася, што ў гневе Зюзя стукаў па ствалах дрэў сваім посахам, збіваючы снег і лёд, і прымушаў зіму накрыць халоднай посцілкай зямлю.

Персанаж беларускай міфалогіі, бог агню, апякун рамёстваў, найперш – кавальскага. Хто гэта?

Жыжаль
Верно! Неверно!

Гэта Жыжаль. Лічылася, што ён жыве пад зямлёй і там выпускае з сябе агонь. Нашы продкі верылі, што менавіта Жыжаль прынёс людзям агонь, і гэты дар патрэбна берагчы.

Калі дзяўчына выходзіла замуж, яна губляла апеку гэтай багіні. Якое ў яе імя?

багіня
Верно! Неверно!

Багіня нявіннасці – Дзявоя. Яшчэ вядомая пад імёнамі Калая, Гожня, Сева. У гонар багіні перад вяселлем святкаваўся апошні дзень дзявочай вольнасці.

Тэст. Пярун альбо Ярыла? Ці ведаеце вы герояў беларускай міфалогіі
Фалькларыст
Такое уражанне, што літаратура пра міфалогію цікавіць вас з дзяцінства. А пантэон багоў нашых продкаў вы ведаеце лепей, чым сваіх родзічаў.
Багнік
Пра міфалагічных персанажаў вы нешта ведаеце – мабыць, праходзілі ў школе, але некаторых з іх ужо забылі. Мабыць таму, што, як і міфічны дух Багнік, лічыце за лепшае падежваць, чым рухацца.
Міфічная істота
Здаецца, вы не вельмі разбіраецеся ў беларускай міфалогіі. Вам усё адно, каму пакланяліся і каго баяліся нашы продкі.

 

Спадабалася? Больш тэстаў на разныя тэмы вы можаце прайсці тут.

Глядзеце таксама: Тэст. Нагавіцы ці андарак? Ці ведаеце вы элементы традыцыйнага беларускага адзення

Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Красавік

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Сталовічы

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях