Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Красавік

У рубрыцы «Каляндар» BAR24 раскажа пра галоўныя даты ў жыцці нашага горада.

У гісторыі кожнага горада (як і ў гісторыі краіны) ёсць шмат дат, звязаных з падзеямі і людзьмі, якія варта памятаць. Мы вырашылі скласці такі каляндар і кожны месяц расказваць вам пра самыя знакавыя моманты, што адбываліся ў Баранавічах і раёне.

1 красавіка 1975 г.

Гарадскі грамадскі транспарт перайшоў на талонную сістэму аплаты праезду.

1 красавіка 2009 г.

Адкрыўся музей гісторыі лакаматыўнага дэпо Баранавічы (вул. Даватара). Прадстаўленыя ў экспазіцыі экспанаты знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй чыгункі і лакаматыўнага дэпо нашага горада.

1 красавіка 2008 г.

Аўтарынак, які знаходзіўся на стадыёне “Лакаматыў”, пераехаў. Прадпрымальнікі, якія прадавалі аўтазапчасткі, з 1 красавіка пачалі працаваць на аўтарынку “Звёздны” альбо на Аляксееўскім.

3 красавіка 1943 г.

Падпольны абкам партыі прыняў рашэнне аб стварэнні Баранавіцкага партызанскага злучэння на чале з Васілём Чарнышовым. У верасні гэта партызанскае злучэнне ўдзельнічала ў аперацыі “рэйкавая вайна”.

5 красавіка 2010 г.

Пачалася рэканструкцыя вул. Савецкай (ад Брэсцкай да Камсамольскай). Да гэтага рамонт тут не праводзіўся з часоў Другой сусветнай вайны. Пасля рэканструкцыі з’явіцца кругавы рух. Брук дэмантуюць, а пасля будаўніцтва ліўнёўкі, пакладуць на месца.

ремонт Советской, апрель 2010 г.
Рэканструкцыя вул. Савецкай, красавік 2010 г.

7 красавіка 2010 г.

Першы перыферыйны пост Баранавіцкай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі быў адкрыты па вуліцы Паркавая, 20. На пасту знаходзіліся дзве брыгады хуткай дапамогі, яны абслугоўвалі жыхароў Усходняга мікрараёна (вуліцы Паркавая, Фабрычная, Гаевая, Энтузіястаў і інш.)

Планавалася, што падобныя пасты з’явяцца таксама ў Паўночным і Паўднёвым мікрараёнах.

8 красавіка 1940 г.

Адбылося пасяджэнне Баранавіцкага абкама, на якім разглядалася пытанне аб высяленні польскіх сем’яў рэпрэсаваных землеўладальнікаў, афіцэраў, паліцэйскіх і іншых.

14, 16 і 20 красавіка 1940 г. 1049 чалавек былі гвалтоўна вывезены ў Акмалінскую вобласць, 713 чалавек – у Паўночна-Казахстанскую вобласць, 1378 – у Чэлябінскую вобласць, 994 чалавек – у Акцюбінскую вобласць.

8 красавіка 1957 г.

Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні Навамышскага раёна Брэсцкай вобласці ў Баранавіцкі раён.

каляндар

8 красавіка 2020 г.

У нашым горадзе быў афіцыйна зарэгістраваны першы выпадак COVID-19.  Па стане на 8 красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці было выяўлена 28 станоўчых тэстаў на “каронавірус”.

12 красавіка 1961 г.

Рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама №332 вуліца Віленская была перайменавана ў вуліцу Гагарына.

13 красавіка 1979 г.

Баранавіцкі хлебакамбінат быў перайменаваны ў хлебазавод.

14 красавіка 1940 г.

У Баранавічах пачала працаваць І партыйная канферэнцыя горада, якая доўжылася да 16 красавіка. Яе дэлегаты прадстаўлялі 1345 камуністаў. Першым сакратаром Баранавіцкага гаркома партыі быў абраны Іван Пятровіч Тур.

14 красавіка 1992 г.

На базе сярэдняй школы №11 рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама была створана гімназія №4.

16 красавіка 1855 г.

Нарадзіўся граф Ян Развадоўскі, заснавальнік мястэчка Розвадова (будучы горад Баранавічы).

16 красавіка 1935 г.

У вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна нарадзіўся Анатоль Канстанцінавіч Клышка – пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык і педагог. Заслужаны работнік культуры Республікі Беларусь. У першую чаргу з імем Анатоля Клышкі звязана выданне беларускага “Буквара”, які ўбачыў свет у 1969 г.

18 красавіка 2003 г.

Уздоўж праспекта Савецкі была высаджана Алея маці.

19 красавіка 1919 г.

Польская армія атрадамі генерала Шаптыцкага ўзяла горад Навагрудак і Баранавічы.

19 красавіка 1920 г.

На гадавіну ўзяцця горада Баранавічы польскай арміяй ля злучэння вуліц Міцкевіча і Шаптыцкага (цяпер скрыжаванне вуліц Камсамольская і Савецкая) побач з праваслаўнымі могілкамі па ініцыятыве і стараннямі гарадской грамадскасці быў збудаваны помнік Свабоды.

помнік свабоды

19 красавіка 1921 г.

На першы дзень Святога Вялікадня ад невядомай прычыны згарэў парафіяльны храм, пабудаваны ў 1908 годзе і пашыраны ў 1915 годзе ў памяць знаходжання ў горадзе Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

19 красавіка 1939 г.

У горадзе прайшоў мітынг, арганізаваны яўрэйскай арганізацыяй “Бунд”.

19 красавіка 2019 г.

Новы парк – парк сямейных дрэў – заклалі ў мікрараёне Бараўкі ў Баранавічах. Тут усталявалі арт-аб’ект у выглядзе дрэва, створаны майстрам Мікалаем Траяновічам. Першыя дрэвы ў новым парку пасадзілі старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі з жонкай Людмілай, старшыня Баранавіцкага гарсавета дэпутатаў Рыгор Касабуцкі з жонкай Святланай, а таксама залатыя юбіляры Мікалай і Валянціна Дубадзел і маладыя Іван і Юлія Петрачэнка.

Пятрачэнка
Іван і Юлія Петрачэнка адразу пасля ЗАГСу прыехалі ў Бараўкі, каб пасадзіць дрэва ў новым парку

20 красавіка 2003 г.

У Баранавічах запусцілі новы аўтобусны маршрут. Па выхадным і святочным дням пачаў курсіраваць аўтобус №24 “Вул. Паркавая – сквер Памяці – вул. Паркавая”.

21 красавіка 1919 г.

Баранавічы атрымалі самакіраванне. У абстаноўцы пасляваеннай разрухі свабодныя выбары ў органы гарадскога самакіравання, якія падчас знаходжання горада ў складзе Польшчы былі прадстаўлены радай і магістратам, не праводзіліся.

22 красавіка 1960 г.

У адпаведнасці з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 6 красавіка 1960 года помнік Сталіну з цэнтральнай гарадской плошчы перанеслі ў іншае месца, а на гэтым месцы быў закладзены новы манумент у гонар 90-й гадавіны з дня нараджэння У. І. Леніна.

помнік сталіну
Помнік Сталіну ў Баранавічах, канец 50-х. Фота Баранавіцкай ЦБС

Акрамя таго, у гонар Леніна пераназвалі плошчу і вуліцу.

24 красавіка 1964 г.

Пастановай Савета міністраў БССР №163 было было створана прафесійна-тэхнічнае вучылішча па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых для Баранавіцкага баваўнянага камбіната (ПТВ №5 тэкстыльшчыкаў).

У 1964 годзе ў вучылішча было залічана 376 навучэнцаў.

25 красавіка 1867 г.

Закрыты ў 1866 годзе касцёл у Гарадзішчы намаганнямі Навагрудскага спраўніка Леслі быў перададзены праваслаўнай царкве ў адпаведнасці з загадам губернскага начальства.

25 красавіка 1938 г.

Пачаты мантаж тэхнічнага абсталявання радыёстанцыі ў Баранавічах.

26 красавіка 1944 г.

Каля паваротнага круга на тэрыторыі Баранавіцкага лакаматыўнага дэпо былі павешаны падпольшчыкі Канстанцін Бадак, Анатоль Ягораў і Якаў Карніенка. Яны былі схоплены немцамі падчас дыверсіі на “жалезцы”.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24.06.1965 г. Бадак і Ягораў былі пасмяротна ўзнагароджаны медалямі «За адвагу». У 1965 годзе двум вуліцам у Баранавічах прысвоілі іх імёны.

каляндар
Фотаздымак: izvezda.by

26 красавіка 2011 г.

Адкрыўся першы фестываль-семінар дзіцяча-юнацкіх і маладзёжных тэатраў “Паралельныя міры”. Мерапрыемтва цягнуася пяць дзён – па 30 красавіка. У ім прынялі ўдзел калектывы з Беларусі, Расіі і Украіны.

26 красавіка 2002 г.

На бульвары Хейнала пачаліся работы па будаўніцтву храма Святых Жонак-Міраносіц. Геадэзісты намецілі месца для будучага храма, а будаўнікі БУ-144 пачалі знімаць грунт.

27 красавіка 1943 г.

На акупаванай немцамі тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, у Налібоцкай пушчы, пачала рэгулярна выдавацца падпольная газета «Чырвоная звязда» – орган Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Рэдактарам газеты быў Рыгор Афанасьевіч Старавойценка.

28 красавіка 1988 г.

Адкрыўся Баранавіцкі аэраклуб.

29 красавіка 1953 г.

Быў створаны Баранавіцкі аддзел Дэпартамента аховы МУС. З дня свайго афіцыйнага ўтварэння і па 1969 год Баранавіцкі аддзел аховы называўся як аддзел пазаведамаснай вартавой аховы пры Баранавіцкім гарадскім аддзеле міліцыі.

30 красавіка 2019 г.

На возеры Свяцілаўскае ў Паўночным мікрараёне з’явілася унікальная для горада канструкцыя – плаваючы фантан. У дзень запуску фантана было падрыхтавана святочнае мерапрыемства. Канструкцыя мае светадыёдную падсветку, а вышыня цэнтральнай струі дасягае 15 метраў. Ініцыятар устаноўкі фантана – баранавіцкі “Водаканал”.

плавающій фонтан открытіе
Падчас адкрыцця плаваючага фантана ў Паўночным мікрараёне. 30 красавіка 2019 г.

30 красавіка 2021 г.

У гонар 70-годдзя 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы на пляцоўцы перад КПП быў усталяваны новы помнік – самалёт Су-27П. Гэты самалёт-помнік стаў чацвёртым у Баранавічах.

каляндар

Глядзіце таксама: Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Сакавік

Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Люты

Тэст. Нагавіцы ці андарак? Ці ведаеце вы элементы традыцыйнага беларускага адзення

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Сталовічы

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях