Віншуем з Вялікаднем! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Шчыра віншуем хрысціян, якія адзначаюць сёння Вялікдзень Уваскрэсення Хрыстовага!

У дзень радаснага напаміну пра перамогу Вечнага Жыцця над смерцю зычым вам радасці, гармоніі, душэўнай цеплыні, шчасця ў вашых сем’ях. Дай вам Бог здароўя, цярпення ў жыццёвых нягодах, каб не страціць веры і надзеі ў тое, што ўсё будзе добра.

Няхай шчасце, радасць і поспех ніколі вас не пакінуць, і будзе з вамі Бог! Няхай уваскрослы Хрыстос прыўнясе ў вашы сем’і незгасальнае святло свету і набожнасці.

У нядзелю на Вялікдзень свет нараджаецца нанова. У чаканні цяпла ажывае прырода, у сэрцах людзей адраджаюцца надзея і вера ў абнаўленне. Няхай вера ў Хрыста дапаможа ў вашай штодзённай барацьбе з хлуснёй, нянавісцю, несправядлівасцю і злом. Жадаем вам моцы ў Божай праўдзе, якая вядзе нас да сапраўднага жыцця.

Будзем супольнымі. Няхай расквітнее наша краіна, уваскрэсне наш народ. Надзею на гэта падараваў нам Хрыстос сваёй крыжовай смерцю і слаўным Уваскрэсеннем.

Са Святам! Хрыстос Уваскрос!

Супрацоўнікі баранавіцкага гарадскога блога BAR24.BY

Чытайце таксама: Расклад Велікодных набажэнстваў у баранавіцкіх каталіцкіх парафіях на 30-31 сакавіка

Пасха-2024. ТОП-5 простых рецептов куличей и творожных пасх

Одну из главных православных святынь привезут в Барановичи

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях