Як асвячалі вярбу ў Баранавічах

Вербная нядзеля — важнае свята ў каталікоў.

24 сакавіка ў баранавіцкім касцёле Фацімскай Божай Маці па традыцыі асвячалі вярбу.

вярбу

У гэты дзень каталікі адзначаюць Пальмавую нядзелю (у мясцовай традыцыі — Вербную). Гэта дзень урачыстага ўваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім, калі народ вітаў Яго і клаў пад ногі сваю вопратку і пальмавыя галіны, усклікаючы: «Гасанна! Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!» Паколькі ў Беларусі не знайсці пальмы, у гэты дзень вернікі нясуць у храм упрыгожанную вярбу.

Лічыцца, што свята ўзнікла ў IV стагоддзі. Тады Царква ўвяла звычай асвячаць пальмы. Дзень адзначаецца напярэдадні пачатку Страснога тыдня і нагадвае пра евангельскія падзеі, якія папярэднічалі крыжовай пакуце Хрыста і яго Уваскрэсенню. У суботу Езус стварыў цуд — уваскрэсіў Лазара з Віфаніі. Гэта ўзрушыла прысутных. Многія, якія бачылі і чулі пра гэтую падзею, паверылі ў Хрыста. А на заўтра Езус увайшоў і Ерусалім.

вярбу

Асвячоныя галінкі захоўваюцца ў дамах да наступнага вялікага посту. У дзень яго пачатку вярбу спальваюць. Даўней галінкамі вярбы лячылі — па народным павер’і, хвасталі хворага чалавека па спіне. Цяпер хвастаюць і здаровага чалавека са словамі «Не я б’ю, вярба б’е за тыдзень Вялікікдзень». Лічыцца, што ад такой працэдуры чалавек будзе здаровым і шчаслівым. Вярбу давалі хатняй жывёле, каб пазбавіць жывёл ад хвароб.

Глядзіце таксама: КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Сталовічы

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях