Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Як выглядаў Усходні мікрараён з дэльтаплана ў 1998 годзе

Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі. BAR24.BY працягвае знаёміць вас з гісторыяй горада.

Гэты здымак даслала нам жыхарка горада Баранавічы. У пачатку 2000-х, калі яна была падлеткам, то пабачыла ў сяброў некалькі здымкаў зробленых з дэльтаплана. Фота яе зачаравалі і яна зрабіла копіі. У той час звыклых для нас дронаў не існавала, апісвалі іх толькі ў фантастынчых раманах. Таму здымкі з вышыні птушынага палёту былі вельмі рэдкімі.

На здымку мы бачым, вуліцу Тэльмана ў раёне сучаснага кірмашу «Аляксееўскі». Відаць толькі збудаваная царква Аляксандра Неўскага. Пляц вакол яе яшчэ не добраўпарадкаваны. Але на здымку ўжо бачны купалы, якія ўсталявалі ў 1998 годзе. У той самы год, 6 верасня ў царкве правялі першую службу. Няма яшчэ нават знаку на будаўніцтва царкоўнапрыходскага дома, што пабудавалі ў 2000 годзе, ні капліцы для асвячэння вады, што ўзвялі ў 2003-м.

Тэльмана з дэльтаплата царква Храм 1998 год
Здымак чытача BAR24.BY

Можна пабачыць, што таксама няма і крамы «Цвік». А на месцы цяперашняга аўтобуснага прыпынку – платная стаянка для аўто. Прыватны сектар таксама толькі пачынаў свае будаўніцтва. Знізу здымка відаць кавалачак дзевяціпавярховага дому, які людзі назвалі «кітайскай сцяной».

Калі ў вашым сямецным архіве ёсць цікавыя здымкі дашліце іх нам. Гэта можна зрабіць праз тэлеграм-бота: @bar24_bot ці электронную пошту [email protected] .

Чытайце таксама: Царква зімой 1918 года

Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе

Хор из почти 2000 человек на областном празднике песни 8 мая 1949 года

Ресторан «Восход» в 1977 году

Фото авторынка «Звездный» в 2009 году в Барановичах.

Аттракциона «Ромашка» в 2012 году

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях