Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Царква зімой 1918 года
Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі. BAR24.BY працягвае знаёміць вас з гісторыяй горада.
Гэты здымак паходзіць з альбома нямецкага вайскоўца, які ў часы Першай сусветнай вайны служыў у Баранавічах. На ім мы бачым, як выглядала праваслаўная царква Смаленскай іконы Багародзіцы ў нашым горадзе. Храм быў збудаваны ў 1908 годзе. Гэтая царква знаходзілася на месцы сучаснага Пакроўскага сабору. Фатограф, робячы здымак, стаяў у раёне сучасных вуліц Лісіна і Горкага.
Храм не пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны. Таксама ён захаваўся, калі Баранавічы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі пад час польска-савецкай вайны 1920 года. Аднак у 1921 годзе гэтая царква згарэла. Адбылося гэта ў ноч на 2 мая, пасля святочнай вячэрні першага дня Вялікадня.
Раніцай на папялішчы сабралася ўся праваслаўная паства горада. Прыход пастанавіў узнавіць храм. Быў абраны камітэт па пабудове новай царквы, які ўзначалілі сенатар польскага сейма Аляксей Назарэўскі, протаіерэй Павел Мацкевіч і царкоўны стараста Яроцкі.
Адбудаваная царква
Два гады польскія ўлады Навагрудскага ваяводства не падпісвалі праект на пабудову царквы, якую спачатку хацелі аднавіць з дрэва. Тады камітэт з падтрымкай архіепіскапа Дыянісія вырашыў збудаваць мураваны храм. Новы праект выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Будаўніцтва царквы каштавала 147 тысяч злотых.
Урачыстае асвячэнне закладкі новага храма адбылося 6 жніўня 1924 года. З 1925 па 1928 год жыхары горада сабралі 36 тысяч злотых. Дзякуючы сенатару Назарэўскаму, польскі ўрад на працягу трох год выдзяляў па 58 тысяч. Яшчэ 8 тысяч на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадскі магістрат.
Праз 4 гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 года, на храм былі ўрачыста ўсталяваны купалы. Да 1931 года адбываліся працы ў сярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы з узарванага там сабора Аляксандра Неўскага.
Чытайце таксама: Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года
Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе
Хор из почти 2000 человек на областном празднике песни 8 мая 1949 года
Фото авторынка «Звездный» в 2009 году в Барановичах.
Аттракциона «Ромашка» в 2012 году
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.
Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot