Тэст. Верашчака ці поліўка? Як добра вы ведаеце беларускую нацыянальную кухню

Праверце, ці зможаце вы арганізаваць гастранамічны тур па стравах нашай народнай кухні.

Беларускай нацыянальнай кухні ўжо шмат стагоддзяў. Многія спрабавалі дранікі ці мачанку. А якія яшчэ беларускія стравы вы ведаеце? Паспрабуйце прайсці наш тэст. А пасля абавязкова падзяліцеся вынікам у сацыяльных сетках.

У 20-х гадах мінулага стагоддзя яна лічылася галоўнай беларускай нацыянальнай стравай. Пра яе яшчэ пісаў Якуб Колас у паэме «Новая зямля»

тэст
Верно! Неверно!

Гаворка ідзе пра верашчаку. Гэта вострая падліва з кусочкамі хатняй каўбасы, свінінай і рабрынкамі.

Што такое поліўка?

Верно! Неверно!

Поліўкамі беларусы называлі супы. Існавала ў традыцыйнай кухні беларусаў і чорная поліўка. Яе варылі з крыві жывёлы.

Што ўваходзіць у рэцэпт традыцыйных беларускіх дранікаў?

Верно! Неверно!

Аснова традыцыйных беларускіх дранікаў – бульба, цыбуля, соль. У іх не дабаўляюцца мука альбо яйкі.

У Віцебскай вобласці традыцыйна рыхтавалі клёцкі з «душамі». Што называлі «душой»?

Верно! Неверно!

«Душой» называлі начынне, якое клалі ў сярэдзіну клёцак.

Гэтая страва многім вядомая па творы Змітрака Бядулі «Пяць лыжак…». Пра якую страву ідзе рэч?

Верно! Неверно!

Зацірка – рэдкая страва з перцёртай мукі. Варылі на вадзе альбо малацэ.

Што за страва на малюнку?

тэст
Верно! Неверно!

Бабка – традыцыйная беларуская народная страва з цёртай бульбы, якую заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай.

Як называўся беларускі моцны алкагольны напой, у склад якога ўваходзілі спірт, мёд і спецыі?

сбитень
Верно! Неверно!

Крамбамбуля. Рэцэпт гатага напоя вядомы з пачатку ХХ ст.

Што з пералічанага – не суп?

тэст
Верно! Неверно!

Кулага. Гэта дэсерт, які нагадвае кісель. У аснову кулагі ўваходзяць розныя ягады.

Аснова жура – супу, які бывае мясным, малочным або нішчымным, з'яўляецца цэд. Яго рыхтавалі з…

жур
Верно! Неверно!

Для падрыхтоўкі цэду выкарыстоўваецца звычайна аўсяная або жытняя мука, якая разводзіцца вадой.

Які беларускі напой падобны на глінтвейн?

тэст
Верно! Неверно!

Сбіцень. Ён можа быць безалкагольным або алкагольным напоем. У склад напоя уваходзяць розныя травы. Маглі дабаўляць мёд, а для «градусаў» – гарэлку (спірт, піва).

Тэст. Верашчака ці поліўка? Як добра вы ведаеце беларускую нацыянальную кухню
Шэф-повар
Вы – фанат беларускай нацыянальнай кухні. Класічныя рэцэпты дранікаў, верашчакі і мачанкі вы ведаеце на памяць, а кніга “Літоўская гаспадыня” ляжыць заўсёды пал рукой.
Аматар смачна паесці
Што ж, вы – не вялікі фанат нацыянальных страў. Але вашых ведаў будзе дастаткова, каб расказаць сябрам з іншых краін пра асаблівасці беларускай кухні.
Гастранамічны турыст
Вы альбо турыст з далёкай краіны, які прыехаў у Беларусь і амаль нічога не ведае пра мясцовую кухню, альбо зусім не любіце нацыянальныя стравы.

Спадабалася? Больш тэстаў на разныя тэмы вы можаце прайсці тут.

Глядзіце таксама: Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Люты

Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Крашын

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot .

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях