Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Як рэзалі апошнія «Ікарусы» у 2012 годзе

Як выглядаў горад Баранавічы ў розныя часы, можна ўбачыць, разглядаючы старыя фатаздымкі.

У 2012 годзе ў аўтапраку горада Баранавічы было 118 аўтобусаў. За той год горад атрымаў 12 новых мадэляў МАЗ-105, якімі замянялі венгерскія «Ікарусы», што былі вядомыя гараджанам яшчэ з часоў СССР. Аднак працэс перахода на беларускія аўтобусы ішоў складана. Грошай, каб замяніць усё адразу, не было. Напрыканцы 2012 года на рэйсы выходзілі апошнія 7 «Ікарусаў». Па інфармацыі аўтапарка, іх прабег склаў ужо 2-3 мільёны км пры нарматыве 588 тысяч.

Старыя аўтобусы, якія верна служылі з сярэдзіны 1980-х, адпраўлялі на разборку. Спачатку з аўтобуса здымалі запчасткі, якія яшчэ можна было выкарыстаць. Напрыклад, кампосцеры. Потым здымалі вузлы і дэталі, якія можна было выкарыстоўваць на іншых «Ікарусах». Потым аўтобус вывозілі на спецыяльную пляцоўку для поўнай разборкі. Там за два тыдні ён пераўтвараўся ў адсартаваны металалом. За паўгода такім чынам разбіралі 10-12 машын.

Икарус икарусы Ikarus Ікарусы ікарус автобус аўтобусы Баранавічы
Разборка «Ікаруса» у снежні 2012 года ў Баранавічах

Дарэчы, нехта з гараджан у 2012 годзе прапанаваў пакінуць некалькі аўтобусаў для гісторыі. Напрыклад, ладзіць на іх экскурсіі па гораду. Аднак тады ў аўтапарку сэнсу пакідаць «Ікарус» у якасці рэтрааўтобуса для экскурсій не бачылі.  «Утрымліваць такі аўтобус эканамічна не выгадна: экскурсіі па горадзе для школьнікаў праводзяцца толькі 1-2 разы на месяц», – тлумачылі ў адміністрацыі прадпрыемства.

Икарус икарусы Ikarus Ікарусы ікарус автобус аўтобусы Баранавічы
Аўтобус разбіралі за некалькі тыдняў

Икарус икарусы Ikarus Ікарусы ікарус автобус аўтобусы Баранавічы

Икарус икарусы Ikarus Ікарусы ікарус автобус аўтобусы Баранавічы
Разборка «Ікаруса» у снежні 2012 года ў Баранавічах

Икарус икарусы Ikarus Ікарусы ікарус автобус аўтобусы Баранавічы

«Ікарусы» і Баранавічы

Напрыканцы 1974 года жыхары Баранавіч упершыню маглі пабачыць і пракаціцца на венгерскіх аўтобусах маркі «Ікарус-260». Аўтобус адрозніваўся ад савецкіх мадэляў вельмі прасторным салонам, удалай планіроўкай. Галоўным недахопам было слабое ацяпленне салону зімою.

Пасля 1975 года ў горад пачынаюць паступаць новыя венгерскія аўтобусы вялікай умяшчальнасці: «Ікарус-255», «Ікарус-256» і «Ікарус-260». На працягу амаль дзесяці гадоў у аўтагаспадарку штогод паступала па 9-12 новых аўтобусаў «Ікарус-260».

А першыя два аўтобусы «Ікарус-280» з’явіліся ў Баранавічах у 1982 годзе і абслугоўвалі самы папулярны аўтобусны маршрут №7.

З 1996 года аўтапарк набыў 14 «Ікарусаў-280», якія былі спісаныя ў Германіі. Гараджане здзўляліся, бо бачылі ў салонах надпісы на нямецкай мове. На гарадскіх маршрутах аўтобусы гэтай серыі выкарыстоўваліся да другога паўгоддзя 2009 года.

Дарэчы, у верасні 1997 года на вуліцы нашага горада выйшаў першы беларускі аўтобус МАЗ-103. Пасля гэтага пачалася хуткая замена венгерскага транспарту на нацыянальны.

Икарус икарусы Ikarus Ікарусы ікарус автобус аўтобусы Баранавічы
Адзін з апошніх «Ікарусаў» у Баранавічах

Чытайце таксама: Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Бульвар Штоккерау зимой 1978 года

Хор из почти 2000 человек на областном празднике песни 8 мая 1949 года

Ресторан «Восход» в 1977 году

Фото авторынка «Звездный» в 2009 году в Барановичах.

Аттракциона «Ромашка» в 2012 году

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях