Каляндар гістарычных дат і падзей у Баранавічах. Люты

У новай рубрыцы «Каляндар» BAR24 раскажа пра галоўныя даты ў жыцці нашага горада.

У гісторыі кожнага горада (як і ў гісторыі краіны) ёсць шмат дат, звязаных з падзеямі і людзьмі, якія варта памятаць. Мы вырашылі скласці такі каляндар і кожны месяц расказваць вам пра самыя знакавыя моманты, што адбываліся ў Баранавічах.

1 лютага 1940 г.

Адкрыўся Баранавіцкі абласны драматычны тэатр.

Здание_Барановичского_областного_драматического_театра_на_улице
Будынак Баранавіцкага абласнога драмтэатра. Фота: архіў краязнаўчага музея

Тэатр размяшчаўся па адресе: вуліца Аптэчная, 16. Цяпер гэта скрыжаванне вуліц Горкага і Гагарына (тэрыторыя радзільнага дома). Першай пастаноўкай калектыву стаў спектакль «У пушчах Палесся» паводле аповесці Якуба Коласа.

2 лютага 1923 г.

У Баранавічах нарадзіўся Мікалай Фёдаравіч Дарашэвіч – баранавіцкі падпольшчык. Загінуў 3 ліпеня 1943 года падчас падрыву варожага эшалона з гаручым. Яго імем названа адна з вуліц горада.

6 лютага 1919 г.

Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб утварэнні Баранавіцкага павета ў складзе Мінскай губерніі з цэнтрам у Баранавічах, якія ўпершыню ў афіцыйным дакуменце былі названы менавіта горадам.

7 лютага 2019 г.

Адкрыўся новы трохпавярховы корпус каледжа лёгкай прамысловасці ім. Чарнышова.

открытие
Пераразанне сімвалічнай стужачкі падчас адкрыцця новага будынка каледжа.

Будынак знаходзіцца на вул. Кірава, 48, у Тэкстыльным мікрараёне. Раней тут размяшчалася сярэдняя школа №8. Капрамонт будынка пачаўся яшчэ ў 2013 годзе. Сродкі (звыш 5 мільёнаў 390 тысяч рублёў) вылучаліся з рэспубліканскага бюджэту.

8 лютага 1968 г.

Быў уведзены ў строй Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый. Гэта адбылося праз тры гады пасля падпісання загаду Міністэрства будаўніцтва БССР №59 ад 10 лютага 1965 года аб будаўніцтве гэтага прадпрыемства.

8 лютага 1914 г.

У Баранавічах у сям’і чыгуначных тэлеграфістаў нарадзіўся Валянцін Паўлавіч Таўлай, беларускі паэт (чалец Саюза пісьменнікаў СССР), публіцыст, перакладчык, грамадска-палітычны дзеяч.

11 лютага 1881 г.

Выстаўлены на таргі купцом Ягорам Кузняцовым маёнтак Баранавічы быў набыты графіняй Лізаветай Развадоўскай.

11 лютага 1940 г.

Створаны Дзяржаўны архіў Баранавіцкай вобласці. У перыяд нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. праца архіва была прыпыненая. А ў 1954 г. у сувязі з ліквідацыяй Баранавіцкай вобласці архіў быў рэарганізаваны ў Баранавіцкі гарадскі дзяржаўны архіў. Зараз занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы

13 лютага 2009 г.

Урачыстае адкрыццё новага будынка Баранавіцкага ГАУС.

говд открытие каляндар

Баранавіцкі ГАУС пераехаў у новы будынак па вул. 50 гадоў ВЛКСМ, 1. Да гэтага гарадскі аддзел міліцыі размяшчаўся на вул. Чкалава.

14 лютага 2009 г.

У Баранавічах з’явілася новая кропка вясельнага маршруту – Востраў кахання.

остров любві. Каляндар
Маладыя чапляюць замок на спецыяльным дрэве пад час адкрыцця Вострава кахання

Ён быў створаны на Свяцілаўскім возеры ў Паўночным мікрараёне. У дзень адкрыцця Вострава кахання ў горадзе было заключана 38 шлюбаў.

15 лютага 1915 г.

У вёсцы Малахаўцы Баранавіцкага раёна нарадзіўся Іван Канстанцінавіч Кабушкін, удзельнік Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Яго імя носіць сярэдняя школа №12 г. Баранавічы.

16 лютага 1919 г.

Адкрылася першая банкаўская ўстанова ў Баранавічах. Тут насельніцтву рэгіёна аказваўся шырокі спектр банкаўскіх паслуг.

19 лютага 1988 г.

Аўтавакзал пераехаў у новы будынак па вуліцы Фралянкова.

каляндар

Да гэтага ён знаходзіўся на вуліцы Прытыцкага.

21 лютага 1962 г.

Рашэннем гарвыканкама вуліцу Свабодную, якая звязвала паміж сабой вуліцы Брэсцкую і Чарнышэўскага, перайменавалі ў вуліцу Лісіна – у гонар Героя Савецкага Саюза Івана Лісіна.

22 лютага 1939 г.

Ураджэнцу вёскі Бараўцы Баранавіцкага раёна, лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пазней, у 1939 г., Грыцаўцу было прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза. Яго імя носіць вуліца у Баранавічах і сярэдняя школа №1.

24 лютага 1974 г.

Дзяржаўная прыёмная камісія падпісала акт здачы ў эксплуатацыю ПТВ-118 металістаў. Цяпер гэта Баранавіцкі прафесійны ліцэй машынабудавання.

24 лютага 2004 г.

Гарвыканкам прыняў рашэнне аб закрыцці ў канцы лета сярэдняй школы №5 (вул. Куйбышава) і дзіцячага садка №35.

каляндар
Былая школа на вул. Куйбышава

Прычына – «немэтазгоднасць ўтрымання».

25 лютага 1954 г.

Адкрыўся гарадскі Дом культуры.

каляндар
ГДК, здымак 1978 г.

Адна з галоўных устаноў культуры размясцілася на вул. Леніна, 4А.

27 лютага 1978 г.

З карты Баранавіцкага раёна знікла вёска Баранавічы, якая была афіцыйна ўключана ў межы нашага горада.

Глядзеце таксама: Неизвестные Барановичи. Кино, которое снимали в нашем городе. Видео

Тыф, забавы пажарнікаў і авіаспаборніцтвы. Агляд старых газет за студзень 1934 года

КРАЯвіды. Што паглядзець у вёсцы Крашын

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях