Ужо ў 1869 годзе пад Баранавічамі гулялі ў хакей. Невядомая гісторыя і неверагодныя факты

Адзін падарожнік выпадкова апісаў беларускую народную гульню «Качалкі». Гэта было за 6 гадоў да таго, як прайшоў першы афіцыйны матч па хакею ў Канадзе.

Гартаючы старыя выданні, можна знайсці шмат неверагодных фактаў. Магчыма, сучасны хакей мае старажытныя беларускія карані.  У часопісе «Kłosy» (№236 за 1870 год) была змешчана нататка Эдварда Хлапіцскага з цыклу “Карткі з дарожнай папкі”. Хлапіцскі напрыканцы 1869 года падарожнічаў па Заходняй Беларусі, друкуючы тое, што бачыў, у гэтым выданні. Гэтым разам ён накіроўваўся у Нясвіж.

Як піша Хлапінскі, у Баранавіцкім рэгіёне ён начаваў у Туханавічах і Паланэчцы. Пасля даехаў да Ішкалдзі, «закладзенай як двор цяпер вялікага пасялення сялян і пануючага над бярозавым шэрагам аднаго з самых старых касцёлаў у гэтым краі».

Гульня, падобная да хакею

«За Ішкалдзю, сярод раўнін досыць манатонных, праязджаю вёрст 10 і за схілам лёгкага ўзгорка заязджаю да Лысіцы (цяпер вёска ў Нясвіжскім раёне на граніцы з Баранавіцкім). Яна складаецца з сялянскай вёскі і шляхецкага засценка.

Праязджаючы гэтую вёску, спыніліся на нейкі час, каб даць каням адпачынак. На пляцоўцы каля карчмы адбывалася ў гэты святочны дзень дзіўная народная гульня пад назвай «Качалкі» альбо «Кружок» (у аўтара па польску – krążka – што азначае “шайба” ці “кружок”).

Вясковая моладзь, падзеленая на дзве групы, стаяла насупраць за 40 сажняў (больш за 80 метраў) адзін ад аднаго. Кожны хлопец быў узброены доўгай, на пару локцеў (мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 м), палкай.

Пасля пастраення ў роўную лінію адна з груп пачала піхаць кіямі кінутую перад ею шайбу. Шайба была тры цалі шырынёю і цалю вышынёю (цаля ці дзюйм – 2,54 см. Шайба была прыкладна 7,5 см у дыяметры і 2,5 см таўшчынёю). Сам кружок быў драўляны.

Другая каманда ўвесь час адбівала сваімі кіямі шайбу ў іншы бок. Адбіванне тое адбывалася ў розных напрамках, падобна, як стрэлы з гармат. Гэта значыцца гарызантальна, рыкашэтам, з падлётам у вышыню у залежнасці ад удару. Адбітая такім чынам шайба ўздымалася ў паветра, часта наносячы забойчыя ўдары па розных часцях цела, калі толькі яе не паспявалі адбіць, і тады яна ляцела далей».

хакей народныя забавы гульні гісторыя Качалкі
Цытата з часопіса

Як бачна, беларуская народная забава «Качалкі» вельмі нагадвае сучасны хакей. Хіба што няма брамкі. Але і ў Канадзе яна з’явілася толькі ў 1875 годзе. Магчыма, такая інфармацыя зацікавіць беларускіх гісторыкаў, што вывучаюць нацыянальны спорт. Як бачна з нататкі, у хакей маглі гуляць і нашыя прапрадзеды.

Хто і калі пачаў гуляць у хакей

Шмат у якіх краінах Еўропы згадваюцца народныя гульні, падобныя да хакея на траве. Радзімай сучаснага хакея лічыцца ўсё ж такі Канада. У 1763 годзе брытанскія салдаты прывезлі з сабой на гэтую зямлю хакей на траве. Аднак у гэтай кріане доўгія і суровыя зімы. Прымацоўваючы разакі для сыру да сваіх чаравікаў, англа — і франкамоўныя канадцы гулялі ў гэтую гульню на замерзлых рэках, азёрах і іншых вадаёмах.

3 сакавіка 1875 года ў Манрэалі на катку «Вікторыя» быў праведзены першы хакейны матч, інфармацыя пра які была зафіксавана ў анрэальскай газеце «Montreal Gazette». Кожная з каманд складалася з дзевяці чалавек. Гулялі драўлянай шайбай («шыні»), а ахоўную экіпіроўку запазычылі з бейсбола. Упершыню на лёдзе паставілі хакейныя вароты.

У 1877 годзе некалькі студэнтаў Манрэальскага Універсітэта Макгіл распрацавалі першыя сем хакейных правілаў. У 1879 годзе зрабілі гумовую шайбу. Праз некаторы час гульня стала настолькі папулярнай, што ў 1883 годзе была прадстаўлена на штогадовым Манрэальскім зімовым карнавале. У 1885 годзе ў Манрэалі была заснавана Аматарская хакейная асацыяцыя.

У Расійскай імперыі ў хакей не гулялі. Першыя матчы адбыліся ў СССР толькі 22 снежня 1946 года.

Магчыма вас таксама зацікавіць: Як немцы бамбілі Баранавічы 15 верасня 1939 года. Толькі на стары парк скінулі 158 бомбаў

Як выглядаў першы герб Баранавіч, пра які ўжо ніхто не памятае

Забытая гісторыя. Абеліск на каталіцкіх могілках у Баранавічах

Изобретатель автоматической жд стрелки работал в Барановичах. Неизвестная история

Забытая гісторыя знакамітага мясакамбіната ў Баранавічах

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях