Ахоўную зону зацвердзілі каля царквы ў в. Падгорная Баранавіцкага раёна

Для выбітнага мураванага храма, пабудаванага ў 1815 годзе, вызначаны ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы культурнага пласта.

Згодна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пастанавіла зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Антоніеўская царква» ў вёсцы Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

«Свята-Антоніеўская царква» ў аграгарадку Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3». Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000708.

Законам вызначаны тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы культурнага пласта (слоя).

«Свята-Антоніеўская царква» у Падгорная
«Свята-Антоніеўская царква» у Падгорная. Ахоўная зона

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

  • ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
  • ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая прыводзіць да змены гістарычнага выгляду аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.

Пастанова апулікавана на Prava.by 13 студзеня і набыла моц з моманту публікацыі.

Чым выбітны храм у вёсцы Падгорная

Свята-Антоніеўская царква – пПершапачаткова пабудавана як касцёл у 1817 годзе з бутавага каменю. У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» згадваецца мураваная царква з мураванай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай, узведзеная ў в. Гавінавічы Слонімскага павета ў 1827 годзе памешчыкам Антоніем Свяжынскім. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавалі дзве царкоўныя школы ў Колбавічах і Яжонах з 35 навучэнцамі хлопчыкамі і 10 навучэнцамі дзяўчынкамі, народнае вучылішча ў Гавінавічах. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Гавінавічы, Басіны, Добры Бор, Колбавічы, Яжоны. 

Помнік архітэктуры класіцызму. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Атынкаваныя сцены таўшчынёй 1 м расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор.  У інтэр’еры алтарная частка вылучана салеяй і драўляным іканастасам. Абразы «Тайная вячэра» (пачатак 19 ст.), «Спас у цямніцы» (1890), фератрон «Маці божая з дзіцем» (18 ст., народны жывапіс і разьба). З паўднёвага боку адасоблена пастаўлена званіца.

Падгорная царква
Фота: commons.wikimedia.org

Чытайце таксама: Ахоўную зону зацвердзілі каля касцёла ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна. У ім хрысцілі Дамейку

Поехали! Дворец Радзивиллов в Полонечке

Ахоўную зону зацвердзілі на старых могілках у Баранавічах

Як выглядаў першы герб Баранавіч, пра які ўжо ніхто не памятае

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях