Тэст. Што вы ведаеце пра беларускія Каляды?

Каляды – адно з цікавых святаў. Ці распазнаеце вы калядоўшчыкаў, хто такая «шчодрая» і каму абавязкова трэба было даць сала ці каўбасу?

Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён. А што вы ведаеце пра Каляды? Паспрабуйце прайсці наш тэст. А пасля абавязкова падзяліцеся вынікам у сацыяльных сетках.

Падчас Каляд праводзілі абрадавыя вячэры (куцці). Колькі іх было?

каляда, калядкі
Верно! Неверно!

Падчас Каляд праводзілі тры абрадавыя вячэры (куцці): «бедную», «шчодрую», «вадзяную».

Хто такія калядоўшчыкі?

be.wikipedia.org
Верно! Неверно!

Звычайна па вёсцы гулялі некалькі гуртоў калядоўшчыкаў, пераапранутых у розных жывёл. Яны спявалі песні, казалі жаданні і атрымлівалі пачастункі.

Хто лічыўся адным з галоўных персанажаў падчас калядавання?

каляда
Верно! Неверно!

Галоўнай гераіняй была «каза» – у старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і. Казалі: «Дзе каза рогам – там жыта стогам».

Які абавязковы атрыбут з'явіўся ў калядоўшчыкаў пасля распаўсюджвання хрысціянства?

каляда
Верно! Неверно!

Абавязковым атрыбутам абраду стала зорка. Яна ўвасабляла Віфлеемскую зорку, а калядоўшчыкі пачалі ўспрымацца як валхвы.

Да каго калядоўшчыкі не хадзілі?

каляда
Верно! Неверно!

Калядоўшчыкі заходзілі да кожнага. Не хадзілі яны толькі ў тыя хаты, дзе не прашоў год пасля смерці каго-небудзь з сям'і.

Што звычайна давалі гаспадары дома калядоўшчыкам?

каляда
Верно! Неверно!

Лічылася, што «калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць» і іх трэба пачаставаць смачным: салам, каўбасой, медам, сырам, хлебам. Гэта гарантуе дабрабыт у сям'і.

Які момант з'яўляўся сігналам, што трэба адарыць калядоўшчыкаў?

каляда
Верно! Неверно!

Сігналам несці пачастункі быў момант, калі Каза падала на падлогу і быццам «памірала». Казалі, што, «каб Каза устала, трэба даць ёй кусок сала». Убачыўшы падарункі, Каза «ажывала».

Чым нельга было займацца пад час Калядаў?

варажба, каляды
Верно! Неверно!

На працягу ўсіх Калядаў забаранялася займацца так званымі «крывымі» працамі – шыць, віць, плесці, сячы сякераю, іначай, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з’явіцца на свет, абазязкова народзяцца «крывыя», пакалечаныя.

Падчас святкавання шчодрай куцці выбіралі «шчодрую». Хто гэта?

Верно! Неверно!

«Шчодрай» называлі дзяўчыну-прагажуню. Яе апраналі ў святочны ўбор, на галаву надзявалі вянок і вадзілі па хатах. Лічылася, што прыход такой госці прынясе шчодры ўраджай.

На Каляды было прынята не толькі калядаваць, але і…

каляда
Верно! Неверно!

Калядныя дні лічыліся магічнымі, таму варажба была іх абавязковым атрыбутам.

Тэст. Што вы ведаеце пра беларускія Каляды?
Этнограф
Вы выдатна ведаеце беларускія традыцыі Калядаў. А можа, вывучылі іх, бо не раз хадзілі калядаваць?
Аматар мясцовых традыцый
Сярэдні вынік. Магчыма, калядоўшчыкі заходзілі да вас, і Каза з зоркай засталіся ў памяці. Але дэталі гэтага свята вас не цікавілі.
Абыякавы весялун
Святы вы любіце, бо гэта весела. Усё астатняе вам не цікава. Але ж традыцыі свята трэба ведаць, каб потым іншым маглі расказаць, што гэта і навошта.

Больш тэстаў на разныя тэмы вы можаце прайсці тут.

Смотрите также: Як сказаць па-беларуску «Два сапога – пара»?

Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Пагартайце «сямейны альбом» горада Баранавічы. Гістарычныя фотаздымкі

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot .

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях