6 студзеня – свята Трох Каралёў. Як і ў гонар каго яго адзначаюць каталікі

Гэта адно з галоўных святаў каталіцкага календара.

Свята Трох Каралёў адзначаецца 6 студзеня. Яно ўзнікла ў першыя стагоддзі хрысціянства на Усходзе. Другая назва свята – Багаяўленне. У каталікоў яно адзначаецца ад 4 стагоддзя.

Сімволіка свята Трох Каралёў звязваецца з паведамленнем евангелляў. Там пісалася, што паганскія цары-варажбіты Каспар, Мельхіёр і Балтазар, папярэджаныя анёлам, прышлі пакланіцца немаўляці Ізусу. Дзіцяці яны прынеслі дары.

Як адзначаюць свята Трох Каралёў

У памяць пра падзею ў гонар гэтых цароў-варжбітоў 6 студзеня ў касцёлах служаць удзячныя малебны. У гэты дзень Хрысту прыносяцца ахвяры: кадзiла як сімвал Боства Хрыста, золата як сімвал царскай улады, мiру як сімвал чалавечай прыроды.

Асвечанай у касцёле крэйдай на дзвярах дамоў пішуць першыя літары іменаў трох каралёў, перамяжаючы іх крыжыкамі, і нумар года. Напрыклад: +C+M+B AD MMV.

Шчодрым вечарам напярэдадні гэтага свята заканчваюцца «святыя вечары» – вечары ад Божага Нараджэння да свята Трох Каралёў. Дзецям і сваякам у вечар перад святам, 5 студзеня, дораць падарункі, раздаюць пірагі. Ад самога свята пачынаюцца карнавальныя гульні і забавы. Яны заканчваліся на Папялец – першы дзень Вялікага Посту ў каталікоў за сорак дзён да Вялікадня.

Традыцыйна на вячэру самога свята ў Рэчы Паспалітай пяклі мігдалавы торт або пірог з запечаным у сярэдзіне вялікім мігдалам — пладом аднайменнага дрэва. Той, каму даставаўся кавалак з гэтым мігдалам, мусіў сваім коштам арганізаваць вечарыну на Папялец. Дзяўчыне ў гэтым выпадку прадказвалі хуткае замужжа. У канцы 19 стагоддзя звычай быў крыху зменены. Таго, хто даставаў мігдал, абвяшчалі «мігдаловым каралём» – ганаровым госцем банкету.

Крыніцы: catholic.by, wikipedia.org.

Глядзіце таксама: Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Якой была вуліца Камсамольская зімою 1917 года

Знайдзі авечку сярод Святых Мікалаеў. Гэта не так проста, як вы думаеце

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях