Зюзя, Пярун, Дамавік. Як нейрасеткі ўбачылі персанажаў беларускай міфалогіі

Беларуская міфалогія багата на розныя містычныя і чароўныя істоты. BAR24 звярнуўся да нейрасеткі і прапанаваў намаляваць персанажаў легенд і паданняў.

Мы падабралі 10 розных міфалагічных істот, знаёмых кожнаму беларусу па самых розных легендах. А менавіта: Зюзю, Пяруна, Цмока, Дамавіка, Азярніцу, Мару, Ваўкалака, Сварога, Лесавіка і Халеру. Нейрасеткі намалявалі гэтых дзіўных істот.

Вынікі атрымаліся дзіўнымі і эфектнымі. Яны маглі б стаць ілюстрацыямі да кнігі пра беларускую міфалогію. Пераканайцеся самі!

Нейрасеткі Зюзя

Зюзя — бог зімы. Зюзя, як кажуць беларусы, большую частку зімы праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць у вёску па розных прычынах: ці для таго, каб папярэдзіць сялян пра жорсткую суровую зіму на будучы год, ці затым, каб дапамагчы.

Мара

Мара — дух смерці. Яна прыходзіць ува сне да вінаватага чалавека і мучыць яго, пакуль той не прызнаецца ў сваім учынку.

Пярун

Пярун — захавальнік нябеснага агню. Як Пярун кідае стрэлы-маланкі, дык усё баіцца, дрыжыць, нават дождж палохаецца і пачынае бы з вядра ліць!

Азярніца

Азярніцы — у беларускай міфалогіі адменнік русалак. Размаўляюць азярніцы на незразумелай, як бы птушынай мове. Калі раптам які чалавек убачыць азярніц, ён не павінен сябе выдаць, бо азярніцы зацягнуць яго да сябе, у самую багну, і ўжо не адпусцяць.

Лесавік

Лесавік — гаспадар лесу. Лічыцца, што Лесавік не столькі шкодзіць людзям, колькі жартуе з іх, але жартуе груба і злосна. Па яго волі блукаюць у лесе, але Лесавік усё ж не завядзе чалавека на прамую пагібель.

Цмок

Цмок — у беларускай міфалогіі і фальклоры змей. Гэта злы дух, які прыносіць багацце свайму гаспадару, але потым нярэдка прысвойвае яго душу.

Сварог

Сварог — бог неба, нябеснага агню. Паводле старажытнага міфа, Сварог злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза.

Ваўкалак

Ваўкалак. Так называлі чалавека, які па сваёй уласнай, калі ён чарадзей, ці чужой волі ператварыўся ў ваўка. Існавала павер’е, што калі на вяселлі сабралася дванаццаць чалавек, моцны чарадзей здольны ператварыць у ваўкалакаў ўсіх прысутных.

Дамавік

Дамавік — дамавы дух, міфалагічны гаспадар і заступнік дома або хаты, забяспечвае нармальнае жыццё сям’і, здароўе людзей і жывёл, урадлівасць.

Нейрасеткі Халера

Халера — злы дух які прыносіць цяжкія хваробы, або нават смерць.

Читайце таксама: Деревни глазами нейросетей. Как выглядят населенные пункты Барановичского и Ляховичского района. Фото

Как бы выглядели улицы Барановичей, если бы были людьми?

Как бы выглядели районы Барановичей, если бы были людьми?

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях