24 снежня — 225 год з Дня народзінаў паэта Адама Міцкевіча

Ён нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна.

24 снежня спаўняецца 225 год з таго часу, калі ў фальварку Завоссе нарадзіўся паэт, будучы беларускі і польскі класік Адам Міцкевіч.

Міцкевіч, сын збяднелага шляхціча, вучыўся ў дамініканскай школе ў Наваградку. Пасля паступіў у Віленскі ўніверсітэт (1815) на фізіка-матэматычны факультэт. Але хутка перевеўся на філалагічны. З 1817 года ўдзельнічаў у стварэнні і дзейнасці патрыятычных моладзевых гурткоў філаматаў і філарэтаў, напісаў праграмныя вершы («Ода да юнацтва», 1820 і іншыя). Па заканчэнні ўніверсітэта служыў настаўнікам у Коўна (Сучасны Каўнас) (1819-1823).

Па справе філаматаў сядзеў у турме некалькі месяцаў, а пасля быў высланы ў Санкт-Пецярбург. Жыў і працаваў у Адэсе, Маскве. У Расіі пасябраваў з удзельнікамі дзекабрысцкага руху Рылеевым, Бястужавым, паэтамі Пушкіным і Дэльвігам.

У 1829 годзе эміграваў. Жыў у Германіі, Італіі, Францыі. Памёр у Канстанцінопалі (Асманская імперыя) ў 1855 годзе ад халеры. Спачатку быў пахаваны ў Парыжы, але ў 1890 годзе прах паэта перанеслі ў Кракаў.

Вядомыя яго польскамоўныя балады і рамансы, паэмы «Дзяды», «Конрад Валенрод», «Пан Тадэвуш», «Гражына». Творы перакладалілся на рускую, беларускую, літоўскую, чэшскую, казахскую мовы і нават эсперанта.

Штогод у Завоссі пад Баранавічамі ў гонар пісьменніка-земляка ладзяць фестываль «Восень у Завоссі».

Глядзіце таксама: Слова арцыбіскупа Станеўскага на Божае Нараджэнне 2023 года

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

 

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях