У Дзень разглядання старых фатаздымкаў, які адзначаецца 5 лістапада, BAR24 сабраў падборку цікавых выяваў з жыцця горада.
Такое карыснае і займальнае свята, як Дзень разглядання старых фатаздымкаў, штогод адзначаецца 5 лістапада. Яго можна назваць і днём успамінаў, калі з нейкай нагоды з шуфлядкі выцягваецца тоўсты фотаальбом і пачынаецца «падарожжа ў мінулае». BAR24 падабраў старыя здымкі, на якіх бачна гісторыя горада Баранавічы.
Старыя фотаздымкі дапамагаюць не толькі захаваць сямейныя гісторыі, але і адлюстроўваюць жыццё горада таго ці іншага перыяду, а галоўнае – іх жыхароў, перадаючы унікальных дух той эпохі, калі гэтыя фотаздымкі былі зробленыя.
Вуліца Марыінская, цяпер Савецкая. Пачатак ХХ ст.
Фота невядомага палкоўніка расійскай арміі. Фотастудыя Барона мястэчка Развадова пры станцыі Баранавічы. Пачатак ХХ ст.
Вуліца каля вакзала Баранавічы-Цэнтральныя, цяпер Вільчкоўскага. Пачатак ХХ ст.
Здымак зроблены з пажарнай вышкі ў пачатку ХХ ст. Відаць царква на могілках — цяпер там пляцоўка каля фантана на вул. Леніна.
Праваслаўная царква ў 1918 годзе. Храм згарэў у 1921 годзе, на яго месцы збудаваны Пакроўскі сабор.
Будаўніцтва Пакроўскага сабора, ліпень 1931 года
Жанчыны на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя. 1930-я гады
Рынкавая плошча, 1930-я гады. Кірмаш знаходзіўся паміж сучаснымі вуліцамі Горкага, Прытыцкага, Чырвонаармейскай і Гагарына.
Вяселле ў Баранавічах, 1936 год
Вуліца Шаптыцкага, цяпер Савецкая. Злева відаць кавярня «Златы руг», цяпер на яе месцы гатэль «Горизонт». 1930-я
Дзеці каля дома чыгуначнікаў на вуліцы Ваявудзкай, цяпер Пралетарская. 1930-я гады
Вуліца Савецкая ў 1941 годзе
Гэты здымак зроблены ў канцы 1940-х гадоў з акна будынка сучаснага гарвыканкама (тады Баранавіцкага абкама партыі). Можна дэталёва разгледзець, як выглядала цэнтральная плошча горада Баранавічы. У той час яна называлася плошча Перамогі. На здымку бачны помнік Сталіну.
Мотапрабег каля будынка банка на вуліцы Савецкай. 1950-я гады. Фота баранавіцкага фатографа Пятра Таранды
Першамайская дэманстрацыя, 1950-я гады.
Вуліца Савецкая, 1950 год.
Вайсковыя могілкі на рагу вуліц Савецкай і Камсамольскай. 1950-я гады. Пазней магілы перанеслі на могілкі на вул. Загараднай.
1950-я. Гараджане 1 мая каля прыпынка. Бачны аўтобус з нумарам Баранавіцкай воласці — «БЖ». Фота баранавіцкага фатографа Пятра Таранды
Дом афіцэраў на вуліцы Камсамольскай. 1950-я гады
Дзяўчына на вуліцы Камсамольскай, 1950-я. Фота баранавіцкага фатографа Пятра Таранды
Дзеці на дэманстрацыі. 1950-я гады. Фота баранавіцкага фатографа Пятра Таранды
Провады зімы ў Баранавічах. Пачатак 1960-х
Плошча Леніна, канец 1960-х
Плошча Леніна, 1975 год
Прыбыццё першай электрычкі ў Баранавічы. 21.12.1982
Баранавіцкая вясна, 1991 год
Баранавіцкая вясна, 1996 год.
Чытайце таксама: Забытая гісторыя знакамітага мясакамбіната ў Баранавічах
Як выглядаў першы герб Баранавіч, пра які ўжо ніхто не памятае
Забытая гісторыя. Абеліск на каталіцкіх могілках у Баранавічах
Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках . Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм . Смотрите наши ролики на Youtube , пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot .