Знайдзіце парасон на малюнку за 20 секунд. Правер, як працуе твой розум

Дзед павёў унукаў па грыбы. У лесе былі схаваныя розныя прадметы. Вы можаце знайсці парасон?

Аптычныя і інтэлектуальныя галаваломкі — гэта не толькі крыніца забавы, але і выдатная магчымасьць трэніраваць розум. Трэніроўка розуму можа быць карыснай у паўсядзённых жыццёвых праблемах, а таксама дапамагае затрымаць працэс старэння. Калі вы хочаце праверыць сваю уважлівасць, гэты заданне будзе ідэальным для вас.

На малюнку дзед з двума ўнукамі разам ходзяць па лесе ў пошуках грыбоў. Калі прыгледзецца, то можна разгледзець, што лес не зусім просты. Сярод дрэў схаваліся жывёлы, а таксама прадметы, якіх там не павінна было бы быць. Адзін з іх — парасон.

парасон загадка галаваломка
На гэтым малюнку ёсьць парасон. Вы яго бачыце? Малюнак Lyudmyla Kharlamova / Shutterstock

Каб зрабіць усё больш складаным, мы не будзем раскрываць яго колер і памер. Гэта ваша задача знайсці яго. Вам дастаткова 20 секунд?

Ніжэй мы размясцілі правільны адказ. Не апускайцеся занадта нізка, каб не сапсаваць задавальненне.

Не атрымалася знайсці? Дамо вам невялікую падказку — парасон схаваны дзесьці сярод лісця дрэў.

Гэта спрацавала?

Калі не, дык уздыміце галаву у гору! Дайце сабе другі шанец.

Вось дзе схаваны парасон

парасон загадка галаваломка
Парасон быў тут. Малюнак Lyudmyla Kharlamova / Shutterstock

Цяпер усё ясна! Калі не знайшлі адразу, задзірайце галаву! Гэта была надзвычай складаная галаваломка. Тыя, каму пашчасціла разгадаць яе за 20 секунд, могуць ганарыцца сабой. Ні адна дэталь не выслізне ад вашай увагі.

 

Крыніца: onet.pl . Пераклад з польскай Руслана  Равякі адмыслова для bar24.by

Магчыма вам спадабаецца: Наколькі стары твой мозг? Знайдзі на малюнку матыля, кажана і качку

Тры каты сярод пінгвінаў. Ці знойдзеце вы іх?

Знайдзі вожыка. Ці ўбачыш ты 10 схаваных жывёл за 20 секунд

Знайдзі лічбу 8 на малюнку за 12 секунд. Правер, наколькі ты ўважлівы

Знайдзіце 3 твара за 13 секунд. Сапраўдная загадка для твайго розума

Знайдзі на малюнку ананас. Ці хопіць табе 20 секунд на гэта?

Вы можете обсудить статью в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь на наш телеграм-канал или инстаграм. Смотрите наши ролики на Youtube, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях