Cвята кавальства “Крашынскі перазвон” пройдзе пад Баранавічамі. Поўная праграма

Мерапрыемства будзе праходзiць ў Крошыне ўжо чацьверты раз.

У аграгарадоку Крошын 17 чэрвеня пройдзе адкрытае рэгіянальнае свята кавальства “Крашынскі перазвон”. Мерапрыемства будзе праходзiць ўжо чацьверты раз у населеным пункце, піша «Наш край».

Праграма свята:

Крошынская сярэдняя школа (вул. Мацкоўскага, 42)

13.00 – 15.00 Працуе музей народных промыслаў і мастацтваў.

Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)

13.00, 15.00 Вандроўка “Мінулае і Багрым”.

Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крошынскім парку

  • 10.40 Адкрыццё арт-аб’екта “Жаўрукі Багрыма”;
  • 11.00 Адкрыццё свята;
  • 12.00 Гала-канцэрт выканаўцаў Маладзёжнага тэатра эстрады (г. Мінск);
  • 13.00 – 18.00 Майстар-клас па кавальству “Каваль куе – жаўрук пяе”;
  • 13.00 – 19.30 Канцэрт творчых калектываў і гасцей свята;
  • 19.30 Закрыццё свята, узнагароджанне ўдзельнікаў свята;
  • 20.00 Канцэрт эстрадных калектываў, асобных выканаўцаў раёна і гасцей свята;
  • 22.00 Святочная дыскатэка;
  • 23.00 Фаер-шоў;
  • 23.15 –  02.00 Маладзёжная дыскатэка з удзелам дзіджэя EXTRIM

Падчас свята з 11.00 па 21.00 будуць працаваць разнастайныя пляцоўкі:

  • міні-музей “Сялянская хатка”, алея “Рамесная слабада Крашына”;
  • майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў і інш.;
  • “Бібліятэчны падворак”: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.;
  • фальклорная праграма “Напевы зямлі маёй”: выступленне народных музыкаў і прыпевачнікаў, фальклорных калектываў;
  • гульнявая пляцоўка “Краіна дзіцячага фальклору”;
  • батлеечная пляцоўка “Казка, калі ласка”;
  • дзіцячая гульнявая пляцоўка “Будзь яскравым!”;
  • паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Шляхецкая застава” (г. Баранавічы);
  • востраў рыбалова;
  • спартыўны сямейны праект БРСМ «ПапаЗал”.

Праезд г. Баранавічы – аг. Крошын:

  • электрацягнік ст. Баранавічы-Палескія – ст. Крошын: 8:26, 11:27, 13:17, 16:08, 17:53, 20:22;
  • электрацягнік ст. Крошын – ст. Баранавічы Палескія: 09:47, 12:23, 16:58, 19:08, 20:02, 21:24, 23:12.

Тэлефоны для даведак: 67-00-45 , 67-00-46 , 67-00-48.

Фото: «Наш край»

Интересно, что изменилось на Мышанке к новому купальному сезону? Фоторепортаж

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @bar24_bot

  • Мы в соцсетях